Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нарачы першую гадавіну беатыфікацыі Яна Паўла ІІ адзначаць насычанай духоўна-культурнай праграмай
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.04.2012 11:35

1 мая 2012 года католікі свету адзначаць першую гадавіну беатыфікацыі Яна Паўла ІІ. Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты, пройдзе ў нарачанскай парафіі Святога Андрэя, апостала.

Як паведамляе сайт парафіі, да ўрачыстасці будзе арганізавана фотавыстава «Беатыфікацыя Слугі Божага Яна Паўла ІІ вачыма нарачанскіх пілігрымаў», а ў бібліятэцы будзе падрыхтавана выстава кніг бл. Яна Паўла ІІ, выдадзеных на беларускай мове.

Расклад мерапрыемстваў:

29 красавіка (нядзеля)
10.00 — працэсія да помніка і набажэнства да бл. Яна Паўла ІІ. Падчас святых Імшаў казанні «Ян Павел ІІ — Папа Эўхарыстыі»

30 красавіка (панядзелак)

  • 18.00 — літаратурна-музычная кампазіцыя «У Ім жывём, рухаемся і існуём»
  • 18.30  — святая Імша (казанне «Ян Павел ІІ — чалавек малітвы»).  Пасля Імшы — працэсія да помніка і набажэнства да бл. Яна Паўла ІІ.

1 мая (аўторак)

  • 18.00 — прагляд запісу канцэрта Пятра Рубіка, прысвечанага бл. Яну Паўлу ІІ
  • 18.3 — святая Імша (казанне «Благаслаўлёны Ян Павел ІІ — ушанавальнік Марыі»). Пасля Імшы — працэсія да помніка і набажэнства да бл. Яна Паўла ІІ.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.