| Парафіяльны фэст у Волме: святы Рох абараняе не толькі ад заразы, але і ад пошасці |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 21.08.2012 10:49 |
|
На фэст у Волму акрамя мясцовых парафіянаў прыбылі і вернікі з іншых парафій. У гаміліі, якую прамовіў кс. Юрый Санько, прысутныя яшчэ раз пачулі пра цноты гэтага святога. «Свае радасці і поспехі, крыўды і цяжкасці мы павінны ўмець ахвяраваць Богу, і ў гэтым цудоўным прыкладам для нас з’яўляецца св. Рох», — падкрэсліў святар і пажадаў, каб кожны пасля ўрачыстасці вярнуўся дамоў аздароўлены перш за ўсё духоўна. Напрыканцы св. Імшы кс. пробашч Уладзімір Каспарэвіч падзякаваў удзельнікам фэсту за малітву і запрасіў на наступны год. Пасля літургіі адбылася эўхарыстычная працэсія. Кацярына Жыдовіч |
| Фотарэпартаж |


18 жніўня 2012 г. у в. Волма (Дзяржынскі дэканат) прайшла штогадовая
парафіяльная ўрачыстасць з нагоды ўспаміну св. Роха. Апякун хворых,
лекараў і шпіталяў, а таксама вандроўнікаў добра вядомы найперш у
Італіі, бо падчас эпідэміі ў Рыме ў 1317 годзе ён аздаравіў шматлікіх
хворых на чуму. Ведаюць гэтага святога і ў Беларусі. Да таго ж ён
лічыцца апекуном Мінска, бо дзякуючы яго заступніцтву ў горадзе
спынілася эпідэмія халеры.
для друку