Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
І адпачынак, і вучоба: моладзь з Віцебскай дыяцэзіі пабывала ў Польшчы
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.09.2011 16:20

З 15 па 25 жніўня 2011 г. для маладых католікаў з Віцебскай дыяцэзіі праходзілі сустрэчы з польскай моладдзю. Яны былі арганізаваны на тэрыторыі Рэспублікі Польшча пад патранажам Фонду «АVE», ураду Варшавы і Міністэрства адукацыі Польшчы. Паездка ў суседнюю краіну пакінула незабыўны след у сэрцах і душах нашых юнакоў і дзяўчат.

Праграма сустрэч уключала ў сябе як адукацыйныя, так і спартыўныя і культурныя мерапрыемствы. Першае знаёмства 22 маладых вернікаў Прыдзвінскага краю з польскімі равеснікамі адбылося падчас трохдзённага заплыву на байдарках неўзабаве пасля перасячэння мяжы. Асаблівая ж увага была нададзена пытанням валанцёрскай дзейнасці, якія маладыя людзі абедзвюх краін паспяхова і мэтанакіравана абмяркоўвалі падчас знаходжання ў Варшаве.

Сумесныя навучальныя заняткі садзейнічалі ўзаемапазнанню культур удзельнікаў, абмену досведам практычнай працы з людзьмі, усталяванню сяброўскіх адносінаў і кантактаў гасцей і гаспадароў на прыватным узроўні. Чаму ў немалой ступені спрыялі цудоўныя побытавыя ўмовы прабывання, а таксама гасціннасць і добразычлівасць арганізатараў.

Францішак Дубраўскіі
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў