Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Знамянальная батлейка ў аршанскай парафіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.12.2011 11:48

Урачыстасць Нараджэння Пана адзначаецца 25 снежня. Аднак на гэтым святкаванне таямніцы Уцелаўлення Божага Сына не завяршаецца — у літургіі яно працягваецца да нядзелі Хросту Пана, да таго часу, калі Касцёл згадвае хрост Езуса ў Ярдане ўслед за ўрачыстасцю Аб’яўлення Пана (6 студзеня), якую традыцыйна называюць святам Трох Каралёў.

Перыяд Божага Нараджэння напаўняе сэрцы цяплом і надзеяй. Перажыванне радаснага свята вельмі злучае парафіяльную супольнасць. Спрыяе гэтай лучнасці таксама ўдзел у розных калядных мерапрыемствах. Адным з іх з’яўляецца батлейка. Дзеці і моладзь пераўтвараюцца ў акцёраў «парафіяльнага тэатра». У рэжысуры сябе спрабуюць святары, сёстры законныя або бацькі маленькіх акцёраў. Падрыхтоўка інсцэніроўкі, а таксама яе прадстаўленне гледачам з’яўляецца сапраўднай «цаглінкай» у духоўнае жыццё як акцёраў, так і гледачоў.

Так, упершыню ў парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы была паказана батлейка з такім вялікім удзелам дзяцей і моладзі. Праз шчодрасць душы і любоў да бліжняга дзеткі паказвалі шлях Бэтлеемскай зоркі, якая вядзе да Збаўцы. Сюжэт батлейкі меў сваю ідэю: героямі былі дзеткі розных краін, якіх Бог любіць аднолькава і кожнаму даручае адну і тую ж місію — быць добрымі хрысціянамі, быць святлом для тых, хто побач.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў