Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сэнс жыцця — узаемадапамога. Дабрачынная акцыя ў Бягомлі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.04.2012 16:22

У сучасным грамадстве апошнім часам нярэдка матэрыялізуюцца духоўныя каштоўнасці і страчваюцца маральныя ідэалы. У гэтым «бурапенным» часе чалавек часта губляе сэнс жыцця. Асаблівую ўвагу патрэбна звярнуць на маладых людзей, у якіх усё жыццё наперадзе. Па якім шляху пойдзе кожны з іх?

Моладзь з Глыбокага, напрыклад, разам з сястрой Ганнай Тарасёнак і кс. Віктарам Місевічам 21 красавіка наведала бягомльскую школу-інтэрнат для дзяцей з нагоды Вялікадня. Разам з гасцямі маленькія і старэйшыя выхаваўцы інтэрната спявалі песні, праслаўляючы Езуса, глядзелі вясёлыя мініяцюры і самі ўдзельнічалі ў конкурсах. Глыбачане падзяліліся сваёй бадзёрасцю і запалам энергіі з дзецьмі. На тварах 110 хлопчыкаў і дзяўчынак ззялі ўсмешкі.

Напрыканцы кожнае дзіця атрымала падарунак (набылі іх, дзякуючы фінансавай падтрымцы Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці). Ксёндз Віктар Місевіч завяршыў сустрэчу шчырымі віншаваннямі са святам Уваскрасення, а таксама супольнай малітвай і благаслаўленнем.

У кожнага чалавека павінен быць сэнс жыцця. Добра, калі гэты сэнс мы знойдзем у падтрымцы і ўзаемадапамозе бліжнім, так, як гэта зрабіла глыбокская моладзь.

Ірына Грэйць

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў