Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Узмоцненыя Духам Святым. Урачыстасці ў Полацку
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
31.05.2012 13:05

У дзень Спаслання Святога Духа полацкая парафія Святога Андрэя Баболі прымала з пастырскай візітацыяй біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна. У гэты ж дзень 37 чалавек з рук біскупа прынялі сакрамэнт канфірмацыі, а пробашч парафіі адзначыў гадавіну святарства.

Несучы ў дарах чырвоныя агеньчыкі, вернікі паказалі, што прынялі ў сваё сэрца Духа Мудрасці, Духа Розуму, Духа Рады, Духа Моцы, Духа Умеласці, Духа Пабожнасці, Духа Боязі Божай.

Шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя святарства з усмешкамі і слязьмі шчасця склалі кс. прэлату Францішку Кіселю ўдзячныя вернікі. Юбіляр узгадаў сваё святарскае пасвячэнне і душпастырскую працу за гэтыя гады, падзякаваў Пану Богу за дар святарства і за бацькоў, за самааданых вернікаў.

Ксяндза прэлата павіншавалі таксама госці з Германіі. Нямецкая дэлегацыя з горада-пабраціма Фрыдрыхсхафэна прыбыла ў любімы Полацк, каб раздзяліць усеагульную радасць. З гасцямі вернікі танцавалі шмат гарачых народных танцаў і спявалі песні.

Пасля святой Імшы моладзь і дзеці прапанавалі прысутным святочны канцэрт. У цікавай інсцэніроўцы пра мурашоў маладыя людзі паказалі, што толькі еднасць дапаможа ўпэўнена прайсці праз жыццёвыя першакоды. Усе таксама маглі паласавацца стравамі, якія прыгатавалі парафіяне.

На працягу ўсяго дня ў полацкай парафіі панавала атмасфера радасці, бо Дух Святы напоўніў сэрцы вернікаў і святароў сваёй незлічонай моцай.

Ірына Грэйць

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў