Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святыя місіі ў Шуміліне — час аднаўлення веры
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.10.2012 16:17

У Шуміліне прайшлі святыя місіі. Гэта час грунтоўнай адновы парафіяльнай супольнасці, дар Бога для кожнага парафіяніна. Апошнія парафіяльныя місіі праводзіліся на землях Шуміліншчыны пасля Першай сусветнай вайны. З таго часу зямля Шумілінскага раёна больш за 80 гадоў не была закранута «місіянерскай сахой» і духоўна дзічэла: знішчаліся будынкі святынь і святыні чалавечых сэрцаў, руйнаваліся прыдарожныя крыжы і разбураліся каплічкі.

Але змяніўся час, і цяпер можна праслаўляць Бога свабодна. Таму двое маладых місіянераў з Супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі (а. Зміцер Занямонскі ОМІ і а. Анджэй Юхневіч ОМІ) правялі місіі — час аднаўлення сэрцаў, час, які прагна чакалі ўсе вернікі, бо сам Бог праходзіў сярод іх у слове і дзеянні сваіх місіянераў.  

Многія жыхары парафіі Маці Божай Фацімскай не дазволілі сабе размінуцца з Богам, які праходзіў «узбярэжжам» іхняга жыцця і даў шанс вяртання да Яго. Шмат вернікаў знайшлі час і стварылі магчымасць сабе і іншым прыняць удзел у прадугледжаных набажэнствах і сустрэчах, перажыць споведзь і прыняць святую Камунію.

Кожны дзень быў іншы і меў сваю асаблівую тэматыку, што дазволіла як мага лепш, парушыць і закрануць сэрцы.

У перажыванне місій было ўпісана свята Маці Божай Фацімскай 13 кастрычніка. Напрыканцы місій вернікі вызналі веру ў Езуса Хрыста перад адноўленым крыжам ля святыні.

А. Анджэй Юхневіч ОМІ

Святыя місіі — гэта больш працяглыя па часе рэкалекцыі (духоўныя практыкаванні), якія ў каталіцкіх парафіях праходзяць прыкладна раз на 10 гадоў і закліканы аднавіць веру парафіянаў. Місіі ўключаюць у сябе рэкалекцыйныя навукі для розных груп і набажэнствы (аднаўленне шлюбнай прысягі для сужонкаў, сакрамэнт споведзі, Эўхарыстыя, намашчэнне хворых). Місіі праводзяць айцы місіянеры.

(SZh)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў