Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Глыбокае: цуд на Каляды
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.12.2012 19:26

25 снежня — не звычайны дзень, а сапраўдны цуд. Цуд, якога чакаюць усе: ад самага маленькага да самага старэйшага. Божае Нараджэнне — чароўнае свята, бо менавіта тады ў сэрцы кожнага чалавека нараджаецца маленькая ЛЮБОЎ, якая жадае напоўніць сэрцы міласэрнасцю, бязмежнай радасцю і вялікім супакоем. Каб гэты дзень стаў сапраўды незвычайным, дзеці і моладзь парафіі Святой Тройцы ў г. Глыбокае падрыхтавалі святочны канцэрт для святароў, сясцёр і парафіян у раённым Доме культуры.

Вольных месцаў не было. А адным з першых падарункаў для ўдзельнікаў стала прысутнасць сярод глыбачан біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна, які завітаў на свята.

Вядучыя на пачатку прывіталі ўсіх гледачоў і павіншавалі са святамі. Маленькія вернікі пад кіраўніцтвам с. Анны Тарасёнак прадставілі інсцэніроўку пра Божае Нараджэнне. Самаму малодшаму ўдзельніку было толькі тры гады. Другая частка святочнай праграмы складалася з вершаў, спеваў моладзевага гурта пад кіраўніцтвам с. Таццяны Данч і розных забаўляльных гульняў, якія праводзілі валанцёры парафіяльнага «Карытас», апранутыя ў касцюмы казачных персанажаў.

І, безумоўна, якое ж свята без салодкіх падарункаў? «Святы Мікалай! Святы Мікалай!» — гучалі дзіцячыя галасы з розных куткой глядацкай залы. Дзверы адчыніліся, і ў атачэнні анёлаў з’явіўся… святы Мікалай. Ужо ў другі раз на працягу года ён завітаў да глыбачан, і, канешне, не з пустымі рукамі. Салодкія падарункі, падрыхтаваныя валанцёрамі пры падтрымцы парафіяльнага «Карытас», атрымалі біскуп Уладзіслаў Блін, дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Віталь Кульпекша, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Галіна Унуковіч, начальнік аддзела культуры Таццяна Малатоўнік, пробашч глыбоцкай парафіі кс. Мечыслаў Янчышын, настаяцельніца кляштара сясцёр францішканак Сям’і Марыі с. Тэрэса Папко і ўсе прысутныя дзеці і моладзь.

Святочным спевам «Радасць» завяршыўся глыбоцкі цуд на Каляды.

Марына Сінкевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў