Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый абвясціў у Віцебску аб прызначэнні новага біскупа Віцебскай дыяцэзіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
29.11.2013 16:27

29 лістапада ў катэдры Езуса Міласэрнага ў Віцебску Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абвясціў аб прызначэнні новага біскупа Віцебскай дыяцэзіі — кс. Алега Буткевіча, які ў дадзены момант выконвае абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага і дэкана дэканату Віцебск-паўночны.

У віцебскай катэдры на абвяшчэнні гэтай навіны сабралося духавенства, кансэкраваныя асобы, каталіцкія і свецкія СМІ.

Сустрэча пачалася малітвай. Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі кс. прэлат Францішак Кісель прывітаў Апостальскага Нунцыя і ўсіх гасцей.

Апостальскі Нунцый, абвясціўшы аб прызначэнні, выказаў віншаванні і пажаданні біскупу намінату Алегу Буткевічу і заахвоціў маліцца за новага біскупа, супрацоўнічаць з ім у справе будаўніцтва Касцёла ў Беларусі.

Паведамленне аб новых прызначэннях было зроблена прэс-службай Святога Пасаду 29 лістапада 2013 г. у 12.00 паводле рымскага часу (14.00 паводле беларускага часу) і адначасова абвешчана ў адпаведных дыяцэзіях Беларусі.

Біскупская сакра будзе ўдзелена біскупу намінату Алегу Буткевічу 18 студзеня ў віцебскай катэдры ў 12 гадзін.

Вернікі і ўвесь Касцёл радуюцца, што Віцебская дыяцэзія зноў мае свайго пастыра, і жадае яму плённай працы на віцебскай зямлі, паведамляе catholicnews.by.

(AG)   


 
Фота catholicnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў