Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзеці з парафіі ў Гарадку паказалі калядную п’есу маленькім пацыентам бальніцы
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.12.2013 22:41

У калядны час удзельнікі фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” падрыхтавалі імпрэзу п’есы “Ноэмі шукае шлях да пячоры”. Юныя акцёры з парафіі Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Гарадок прывезлі паказаць спектакль маленькім пацыентам Віцебскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Рэжысура спектакля вырашана ў стылі народнай батлейкі. Законныя сёстры  і маленькія парафіяне імкнуліся перадаць мастацкімі сродкамі абвяшчэнне Радаснай Весткі: “Збаўца нарадзіўся!”  

Ксёндз Адам Дынак распавёў дзецям аб Божым Нараджэнні, падрыхтаваў калядныя ласункі.

Ад імя медыкаў бальніцы намеснік галоўнага ўрача Ірына Юніс падзякавала святару, сёстрам законным і маленькім парафіянам за ўвагу, добразычлівасць і неабыякавасць да сваіх аднагодкаў, якія падчас святаў неспадзявана апынуліся на бальнічным ложку.

Барбара Сіпайла

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў