Ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы біскуп Алег Буткевіч наведаў санктуарый у Шуміліне |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
14.05.2014 13:27 |
13 мая ў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне з’ехаліся многія вернікі Віцебскай дыяцэзіі, каб адзначыць успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы. Санктуарый наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гаміліі падчас Імшы іерарх казаў пра ролю Панны Марыі ў гісторыі збаўлення. Біскуп падкрэсліў, што Маці Божая няспынна заступаецца за сваіх дзяцей, а перад кожным вернікам стаіць заданне - змяніць сябе самога. Вельмі важнай рысай, паводле біскупа, з’яўляецца еднасць хрысціянаў. “Чаму не дасягаюць нашыя малітвы Божага трону? Таму, што паміж намі няма еднасці”, - адзначыў віцебскі ардынарый і прывёў прыклад сітуацыі ва Украіне, на якую “глядзім з болем”. “Дзе няма еднасці – там няма будучыні. Марыя сёння заклікае нас да малітвы і пакаяння”, – сказаў біскуп. Паводле catholicnews.by (AG) Фота catholicnews.by
|