Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Святымі не нараджаюцца — святымі становяцца»: адпуст у памяць св. Андрэя Баболі ў Лучаі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
19.05.2014 12:28

17 мая ў Лучайскім касцёле адбыўся адпуст у памяць святога Андрэя Баболі, апекуна парафіі святога Тадэвуша і ўвогуле ўсёй Беларусі.

Парафіян і гасцей свята гасцінна сустрэў касцёл, прыгожа ўбраны ў майскія кветкі. Цудоўныя кампазіцыі з бэзу, спірэі, цюльпанаў, нарцысаў упрыгожвалі галоўны і бочныя алтары. У правай бочнай наве святыні знайшоў сваё пачэснае месца абраз Апекуна Беларусі, Апостала Палесся — святога пакутніка Андрэя Баболі. Перад ім і пачалася Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

Спачатку прагучалі разважанні на тэму «Святымі не нараджаюцца — святымі становяцца». Вернікі даведаліся пра тое, як змагаўся Анрэй Баболя з самім сабою, «напэўна не стаў бы святым, калі б не адбыўся прагрэс у тым, што залежала ад Яго». А цяжкасці, якія сустрэў святы на сваім шляху, сталі для яго прыступкай, якая падняла яго вышэй, да мэты, вызначанай самім Богам. Далей святар прамовіў малітву за краіну. У цудоўным выкананні Андрэя Лугіна, саліста гурта «Laudans» прагучалі паэмы «Андрэй Баболя — мучанік беларускі» i «Мучанік за веру», аўтарства якіх, праўдападобна, належыць самому Янку Купалу! Гэтыя біяграфічныя творы апісваюць апостальскі лёс і пакутніцкую смерць святога Апекуна Беларусі. «Будзь жа, будзь Ты, Баболя, заступнікам нашым перад Створцам Нябесным Прадвечным, і люд свой, што любіў так, хоць вораг і страшыў, у апецы і ласцы май вечна».

 

Пасля адбылася Святая Імша, адной з інтэнцый якой быў супакой душы для Ганны Дубовік у 20 гадавіну смерці. Гэта спачылая парафіянка, якая для многіх была прыкладам нязломнай веры. У гады бязбожнага ліхалецця гэта жанчына навучала дзетак катэхезе, падтрымлівала святароў, сасланых у Сібір. Пасля стала манахіняй і прыняла імя сястры Міхаэлі.

Святочную гамілію прамовіў пробашч з Мосара кс. Марат Казлоўскі, які пры бежмаванні выбраў сабе заступніка Андрэя Баболю. Пра яго святар сказаў: «Святы, які не патрабуе рэкламы. Даведаўшыся пра яго, нельга не палюбіць святога пакутніка». Называючы Андрэя Баболю «народным місіянерам», «апякуном адзінства» святар заклікаў вернікаў да любові, каб, нягледзячы на розныя рэлігіі, людзі імкнуліся рабіць дабро і любіць бліжняга.


Цудоўным працягам святочнага набажэнства стала Літанія да святога, апекуна сённяшняга дня. А працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам закончыла Літургію.

У Лучайскай святыні знаходзіцца рэліквіярый з часцінкай святога Андрэя Баболі. Усе жадаючыя маглі скласці пашану апекуну парафіі, прыклаўшыся да рэліквіі.

Якім жа цудоўным і нечаканым сюрпрызам стала аб’ява ксяндза пробашча Мікалая Ліпскага пра пілігрымку «Па слядах святога Андрэя Баболі». Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у малітоўнай вандроўцы ў Пінск, Лагішын, Янаў Палескі, Нясвіж ужо напрыканцы лета.

Традыцыйнымі канцэртамі заканчваюцца фэсты ў Лучаі. На сёлетняе свята былі запрошаны ўжо вядомыя Лучаю выканаўцы: гурт «Laudans» з Мінску і самабытны музыкант з Шаркаўшчынскай парафіі спадар Чэслаў Рачыцкі. Змяняючы адзін аднаго, музыкі выконвалі розныя кампазіцыі са свайго рэпертуару. Прыгадаць маладосць пад паненскі вальс, польку, факстрот і іншыя творы ў выкананні спадара Чэслава давялося слухачам паважанага ўзросту. А вось выступленне саліста Андрэя Лугіна было накіравана на маладзейшую аўдыторыю. Нават атрымаўся імправізаваны выступ гурта «Laudans» з лучайскай іпастаўскай моладдзю.

 

 


На заканчэнне свята ксёндз пробашч падзякаваў артыстам і ўсім прысутным за ўдзел і запрасіў на наступныя: Свята сем’яў (29 чэрвеня) і парафіяльны адпуст св. Ганны (26 ліпеня).

Лена Клімза-Колтан,

Фота Юзафа Цапеліка

Паводле luchai.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў