Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лучай адзначыў 473 гады сваёй гісторыі малітвамі і танцамі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
16.09.2015 10:27

13 верасня вёска Лучай святкавала 473 гады свайго існавання. Як духоўным, так і забаўляльным цэнтрам фэсту стала парафія Св. Юды Тадэвуша, апостала.

Урачыстасці пачаліся са святой Імшы. Вернікі сабраліся, каб супольна памаліцца і падзякаваць Богу за ўсе, што маюць. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ліпскі ва ўступным слове прамовіў, што трэба быць удзячнымі Пану Богу і за багатую гісторыю, і за продкаў, якія захавалі і перадалі веру, і за ўсіх жыхароў вёскі і ахвярадаўцаў.

Святочная гамілія была прысвечана тэме: «Словы павучаюць, прыклад заахвочвае». Святар заклікаў кожнага быць добрым прыкладам для іншых людзей. Узгадаў легендарную гісторыю святога Францішка з Асізі, які прыбыў да мусульманскага султана, а той прапанаваў знайсці некалькіх такіх жа веруючых, і тады ён прыме хрысціянства. «Езус, Яго Маці і святыя – сапраўдныя ўзоры да наследвання для ўсіх нас!» – падвёў выснову святар.

Скончылася набажэнства супольным выкананнем Лучайскага гімна, які быў напісаны да 470-годдзя вёскі семінарыстам Алегам Зямчонкам і кампазітарам Аляксеем Жбанавым.


Усім жыхарам вёскі і гасцям быў падрыхтаваны падарунак: святочны канцэрт з удзелам артыстаў на любы густ. Вядома, што Лучай звыклы да добрай музыкі і да прафесіяналаў сцэны. Вядучай канцэртнай праграмы стала Вераніка Сіланава — мясцовая арганістка, а таксама салістка ВІА «Скіфы» з Пастаў.

Падзяліліся сваёй творчасцю баяніст з Мінска Анатоль Таран, які ўпершыню прыехаў на лучайскі фэст; знакаміты беларускі артыст Зміцер Вайцюшкевіч, які падкупае валоданнем роднай мовай, яскрава каментуючы свае песні; эстрадны выканаўца Іван Буслай са сваей цыганскай энергетыкай, які заахвоціў прысутных да танцаў. ВІА «Скіфы», спяваючы песні і сучасныя, і з мінулых гадоў, напрыканцы свайго выступу падараваў і некалькі твораў, выкананых супольна з Іванам Буслаем і Дзянісам Кругловым упершыню на гэтай сцэне.


Цёплае вераснёўскае надвор'е, шыкоўны канцэрт і смачныя дранікі з гарбатай для ўсіх прысутных сталі добрым адпачынкам ад восеньскіх справаў. Атрымаўшы Божае благаслаўленне ад пробашча на добрае вяртанне дадому, госці разыходзіліся пад гукі Лучайскага гімна.

Наступны раз Лучай чакае гасцей на свой парафіяльны фэст у гонар святога Тадэвуша, 24 кастрычніка.

Поўны фотарэпартаж можна праглядзець на сайце парафіі.

Алена Клімза-Колтан, фота Карыны і Марыі Радзюш
(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў