Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Віцебску адбылася штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
06.11.2015 13:48

1 лістапада пасля летніх канікул у культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася чарговая штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога».

Як заўсёды, з прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі кс. Адам Дынак, які пажадаў усім добрага вечара і адпачынку.

Заснавальнік гэтых сустрэч, вядомы віцебскі празаік і журналіст Франц Сіўко, прадставіў гасцей.

Першым выступіў вядомы ў Віцебску гітарыст Уладзімір Бярэзін, які выканаў творы класічнага рэпертуару.

Дырэктар дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа Наталля Анісковіч, часты госць гэтых сустрэч, прадставіла сваю вучаніцу Анастасію Даргель, мастачку вырабаў з саломкі. Быў прадстаўлены невялікі фільм аб каледжы. Прысутных пазнаёмілі з вырабамі Анастасіі і іншых вучняў каледжа.


Пісьменніца і ўрач гарадской бальніцы хуткай дапамогі Вольга Грэдзель прадставіла слухачам сваю кнігу «Амазонка со “Скорой”», прачытаўшы некалькі урыўкаў з яе. Напрыканцы сустрэчы жадаючыя маглі набыць гэтую кнігу з аўтографам пісьменніцы.

Франц Сіўко прадставіў таксама дачку Вольгі Грэдзель Таццяну Грэдзель, якая вучылася ў школе мастацтваў і інстытуце журналістыкі БДУ, грае на гітары і фартэпіяна, спявае. Пасля вучобы яна з’ехала ў Санкт-Пецярбург, дзе грала ў рок-гурце «Мулінэ». Хоць Таццяна Грэдзель, вучачыся ў будыйскім цэнтры, размаўляе на англійскай і тыбецкай мовах, але не забыла і беларускай і піша вершы як на англійскай, так і на беларускай мовах. На сустрэчы яна прачытала некалькі сваіх твораў.

Напрыканцы зноў выступіў гітарыст Уладзімір Бярэзін.

Удзельнікі сустрэчы засталіся вельмі задаволеныя цікавымі і разнайстанымі гасцямі.

Паводле catholicnews.by

(АлГ), (AG)

Фота catholicnews.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў