Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Алег Буткевіч на перадкаляднай пастырскай сустрэчы ў Полацку: Жадаю, каб кожны перажыў Уцелаўленне Хрыста
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
16.12.2015 14:16

«Жадаю, каб гэтае Нараджэнне адбылося ў вашым сэрцы», — звярнуўся да святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Полацку 15 снежня.

Біскуп заўважыў, што дзяліцца можна толькі тым, што перажывеш сам, што маеш у сваім сэрцы. Таму іерарх пажадаў, каб кожны перажыў Божае Нараджэнне і Уцелаўленне Хрыста, каб такім чынам «Хрыстовыя думкі сталі і нашымі думкамі».

«І каб радасць, пра якую кажам, пасялілася ў вашых сэрцах, нягледзячы на цяжкасці і выпрабаванні, — пажадаў біскуп Алег Буткевіч. — Праз вашыя думкі і сэрцы Пан Езус, напэўна, далей збаўляе свет, несучы крыж. Няхай на дарозе свеціць вам святло Бэтлеемскай зоркі. Усяго вам найлепшага!»

Перадкалядная пастырская сустрэча, якая адбылася ў полацкім касцёле св. Андрэя Баболі, пачалася з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой прысутныя мелі магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Пасля Эўхарыстыі святары і кансэкраваныя асобы, дзелячыся аплаткай, складалі адзін аднаму віншаванні і пажаданні.

Аксана Ючкавіч

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў