Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Марскія» запусты адбыліся ў Браславе
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
08.02.2016 15:29

6 лютага ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбыліся запусты на марскую тэматыку, у якіх прынялі ўдзел маладыя людзі з Браслава, Міёраў і Полацка.

Распачалася моладзевая сустрэча ўваходам праз Брамы Міласэрнасці і адарацыяй. Падчас малітвы ўдзельнікі разважалі на тэму Божай міласэрнасці, маліліся за тых, хто далёка ад Бога.

На сімвалічных рыбках юнакі і дзяўчаты пісалі кароткія малітвы і імя таго, каго хацелі б бачыць побач з сабой у Касцёле, пасля чаго клалі іх у сетку перад алтаром.


У зале, дзе праходзіла свята, быў падрыхтаваны стол са стравамі на марскую тэматыку, які рыхтавала моладзь напярэдадні. Традыцыйнымі пончыкамі частавала полацкая моладзь.

Пасля пачастункаў парафіі вучылі адна адну танчыць і ладзіць флэшмобы. Парадавалі прысутных прафесійнымі танцамі таксама ксёндз Лешэк Вітвіцкі SDS і старэйшая моладзь.


Падчас запустаў панавала вельмі цёплая, радасная атмасфера. Удзельнікі спадзяюцца, што такія сустрэчы набліжаюць моладзь да Бога і вучаць сапраўднай радасці і моцнаму сяброўству.

С. Таццяна Гмыза SJE, фота — Ірына Гайдамовіч, Waladarka.by (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў