Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гісторык Уладзімір Шыпіла распавёў ушацкім парафіянам пра ксяндза Язэпа Барадзюлю
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.04.2016 12:24

Ушацкія вернікі паслухалі паведамленне пра святара Язэпа Барадзюлю, якое падрыхтаваў малодшы супрацоўнік НАН РБ гісторык Уладзімір Шыпіла, які наведаў парафію Святога Лаўрэнція 24 красавіка.

Пра гэта паведамляецца на catholicnews.by.

Cвятар Язэп Барадзюля служыў ва ўшацкім касцёле з 1919 па 1926 год.

Гэта былі вельмі няпростыя часы: грамадзянская вайна, потым савецка-польская, калі ва Ушачах некалькі разоў мянялася ўлада, потым пераслед і арышт з боку чэкістаў.

Дваццаць пяць гадоў гэты святар правёў у турмах, лагерах і ссылках. Вера ў Бога і любоў да сваёй радзімы дапамаглі яму вытрымаць усе выпрабаванні.

Калі ён ужо быў вызвалены, то камуністыныя ўлады на дваццаць гадоў забаранілі яму адпраўляць святую Імшу ў касцёле. І толькі пяць апошніх гадоў жыцця кс. Язэп Барадзюля меў магчымасць служыць у касцёле святога Альберта ў Рызе. Там ён і памёр 23 верасня 1983 года ва ўзросце 90 гадоў.

"Імя гэтага святара і патрыёта яшчэ мала вядомае ў Беларусі, але варта захаваць яго для нашчадкаў, бо гэты святар заслужыў таго, каб пра яго не толькі памяталі, але каб яго іменем былі названы вуліцы ў гарадах і мястэчках, каб яму быў пастаўлены помнік ва Ушачах або Віцебску, дзе ён служыў Богу і людзям", - адзначаецца на catholicnews.by.

Больш падрабязна пра жыццё святара можна даведацца з гэтага відэа, а таксама ёсць магчымасць пачытаць яго ўспаміны.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў