| Кардынал Кох: распад хрысціянства падчас Рэфармацыі прывёў да эмансіпацыі культуры |
| Дзяржава Ватыкан |
| 14.11.2012 16:18 |
|
Па словах кардынала, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, Рэфармацыя XVI ст. не споўніла свайго задання, бо спаўненне Рэфармацыі прадугледжвае аднаўленне хрысціянскага адзінства. Вялікая колькасць пратэстанцкіх і рэфарматарскіх Цэркваў сведчыць, як дадаў іерарх, не аб поспеху, а аб няўдачы Рэфармацыі. Старшыня Папскай рады адзначыў, што тэзісы 1517 г. нанеслі ўдар па хрысціянстве. Такім чынам, паводле кардынала Коха, Рэфармацыя выканала сваё заданне з дакладнасцю да наадварот, бо Марцін Лютэр і яго паслядоўнікі заяўлялі аб рэформе, а прывялі да разлому. (AG) |


Распад хрысціянства падчас Рэфармацыі прывёў да «эмансіпацыі сучаснай культуры» ад хрысціянства, — адзначыў на пасяджэнні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, якое зараз праходзіць у Ватыкане, старшыня гэтага ведамства кардынал Курт Кох. У дакладзе іерарх падкрэсліў таксама, што хрысціяне павінны звярнуць увагу на экуменізм, калі жадаюць новай евангелізацыі.
для друку
Ватыканскае радыё