Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мексіка: на час візіту Папы наркамафія паабяцала спыніць насілле
08.02.2012 15:56

Мексіканская наркатычная мафія складзе зброю на час візіту ў краіну Бэнэдыкта XVI у сакавіку 2012 года. Два наркатычныя картэлі, у тым ліку злачынная арганізацыя «Рыцары святыні» ў штаце Гуанахуата, паінфармавалі аб спыненні на гэты час насілля.

«Мы жадаем міру для Гуанахуата і таму не хочам ужываць насілле, асабліва падчас прабывання Святога Айца», — такое паведамленне наркатычнага картэля апублікавалі мексіканскія газеты 7 лютага.

Падчас візіту ў Мексіку 23–26 сакавіка Пантыфік будзе прабываць на тэрыторыі штата Гуанахуата. На 25 сакавіка запланавана святая Імша пад адкрытым небам.

За апошні час прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла ў Мексіцы шматразова заклікалі мафію да спынення насілля, хаця б на час візіту Папы. З 2006 г. у Мексіцы трывае наркатычная вайна, з прычыны якой загінула больш за 50 тысяч чалавек.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.