Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сто мільёнаў католікаў чакаюць Святога Айца ў Лацінскай Амерыцы
09.03.2012 13:18

Праз два тыдні распачнецца візіт Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу, дзе яго будуць чакаць каля ста мільёнаў католікаў. Падчас візіту ў Мексіку, які будзе працягвацца з 23 па 26 сакавіка, Бэнэдыкт XVI будзе прабываць на тэрыторыі штата Гуанахуата.

Паводле апошніх статыстычных даных, абнародаваных Pew Forum, у Лацінскай Амерыцы налічваецца 432 мільёны католікаў, і амаль чацвёртая іх частка — 96 мільёнаў — пражывае ў Мексіцы. На Кубе пражывае каля 6 мільёнаў католікаў, што складае большую палову мясцовага насельніцтва.

У наступным годзе Бэнэдыкт XVI, нягледзячы на ўзрост (у красавіку гг. Пантыфіку споўніцца 85 гадоў), плануе ізноў наведаць Лацінскую Амерыку ў Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.