Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аўстралія: амаральнасць — рэцэпт выхаду з эканамічнага крызісу ў Тасманіі?
06.09.2012 12:51

Легалізацыя аднаполых саюзаў як рэцэпт ад эканамічнага крызісу — у такім ключы прэм’ер-міністр Тасманіі Лара Гіддзінгс патлумачыла тое, чаму праект легалізацыі гомасексуальных саюзаў трапіў на разгляд ніжэйшай палаты парламенту.

Калі праект закона аб гомасексуальных саюзах будзе зацверджаны, то ім зоймецца кіраўніцтва Вярхоўнага суда. Калі рашэнне апошняга будзе пазітыўным, то палажэнне будзе мець сілу на тэрыторыі ўсёй Аўстраліі.

З ліпеньскага рапарту Commonwealth Bank вынікае, што Тасманія, якая славіцца рэкорднымі лічбамі самазабойстваў у шкале кантынента, дасягнула найгоршых паказчыкаў па ўсёй Аўстраліі ў 5 ключавых сферах: працаўладкаванне, рознічны гандаль, прырост насельніцтва, будаўнічыя працы і фінансаванне жыллёвага будаўніцтва.

Прэм’ер Тасманіі хоча ажывіць гаспадарку праз легалізацыю аднаполых саюзаў. На яе думку, дзякуючы ліберальным прадпісанням у Тасманіі больш гомасексуалістаў з іншых рэгіёнаў пажадаюць пераязджаць на невялікі востраў-штат, каб заснаваць там сваё «сужэнства».

У планах Лары Гіддзінгс таксама легалізацыя найму аднаполымі саюзамі сурагатных маці, легалізацыя прастытуцыі, эўтаназіі і яшчэ большая лібералізацыя права на аборт.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.