Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гаіці адбудавалі школу для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў
11.10.2012 16:28
У Гаіці адкрылі новую школу. 9-класная школа была адкрыта ў раёне сталіцы Порт-о-Прэнс — Ла Салін. Настаўніцамі ў школе з'яўляюцца сёстры салезіянкі.

Сёстры з Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў прыстасавалі школу такім чынам, каб акрамя класаў у школе была асобная прастора для гульняў, шмат пакояў для адпачынку, адміністрацыйны будынак для дырэкцыі, настаўніцкая, а таксама невялікая капліца.

Да заняткаў прыступілі 1288 вучняў. Узрост — ад 5 да 15 гадоў. Яны вучацца ў дзве змены: зранку — 950 чалавек, і пасля абеду — 338. Дзеці паходзяць з бедных, неадукаваных сем’яў, многія з іх маюць неадукаваных бацькоў.

Адукацыйны комплекс Марыі Успамогі Хрысціянаў складаецца з трох будынкаў, два з іх з 20 класамі — прызначаныя для пачатковай школы, трэці будынак з 5 класамі прызначаны для прафесійных накірункаў — падрыхтоўкі абслугоўваючага персанала ў грамадскім харчаванні, гасцінічнай і рэстараннай сферы, інфарматыкі і касметыкі. Дадаткова чатыры класы прызначаны для тэарэтычных заняткаў.

Прафесійна-тэхнічная школа распачне свае заняткі 15 кастрычніка. Мяркуецца, што ў ёй будуць вучыцца больш за 700 вучняў.

Як паведамляе дабрачынная арганізацыя Caritas Польшчы, адукацыйны комплекс быў адбудаваны пасля поўнага знішчэння мінулай школы. 12 студзеня 2010 года Гаіці моцна пацярпела ад землятрусу. Землятрус знішчыў большасць будынкаў у самых густанаселеных рэгіёнах краіны, уключаючы сталіцу краіны Порт-о-прэнс.
 
(JLS) 
 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.