Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У «Маршы за жыццё» ў Вашынгтоне ўдзельнічала рэкордная колькасць чалавек
26.01.2013 18:54

Рэкордная колькасць чалавек прыняла ўдзел у «Маршы за жыццё», які прайшоў вуліцамі Вашынгтона (ЗША) 25 студзеня. Па падліках партала LifeSiteNews, у ім удзельнічалі каля паўмільёна амерыканцаў, прадстаўнікі розных веравызнанняў.

Перад пачаткам маршу ўдзельнікам даслаў спецыяльнае прывітанне праз «Twіtter» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. У ноч перад маніфестацыяй адбылося малітоўнае чуванне ў Нацыянальным санктуарыі ў Вашынгтоне, у якім удзельнічалі 5 кардыналаў, 42 біскупы, мноства святароў і каля 13 тысяч вернікаў, у тым ліку моладзь са школ і каледжаў усёй краіны.

Сёлетні марш праходзіў пад назвай «40=55». Такім чынам узгадваўся той факт, што з 1973 г., калі ў ЗША былі легалізаваны аборты, — значыць за 40 гадоў — у краіне было забіта больш за 55 мільёнаў ненароджаных дзяцей.

Маніфестанты прайшлі вуліцамі горада да будынку Вярхоўнага суда ЗША. Падчас маршу гучалі выступленні палітыкаў, а таксама сведчанні людзей, якія апавядалі аб сваім балючым вопыце, звязаным з абортамі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме