Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Патрыярх Лісабона даверыў служэнне Пантыфіка Маці Божай Фацімскай
09.04.2013 11:50

Па просьбе Святога Айца Францішка Патрыярх Лісабона кардынал Жазэ да Круж Палікарпу даверыў яго апостальскае служэнне Маці Божай Фацімскай. Старшыня епіскапату Партугаліі паведаміў аб гэтым падчас адкрыцця агульнага пасяджэння Канферэнцыі Біскупаў краіны ў фацімскім санктуарыі.

«Папа Францішак двойчы прасіў мяне, каб я даверыў яго служэнне Маці Божай Фацімскай, — з такімі словамі іерарх звярнуўся да партугальскіх біскупаў. — Гэтую просьбу я магу выканаць у цішыні малітвы. Аднак было б цудоўна, калі б епіскапат уключыўся ў рэалізацыю гэтай просьбы».

«Марыя, вядзі нас у кожнай справе і споўні гэтае прагненне папы Францішка», — сказаў кардынал.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме