Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Вазьмі біскупа ў апеку!» У інтэрнэце пачалася малітоўная акцыя за ўдзельнікаў Сінода
05.10.2015 17:18
Адкрылася інтэрнэт-старонка «Вазьмі біскупа ў апеку», арганізатары якой заклікаюць маліцца за біскупаў, якія сабраліся на Сінодзе ў Ватыкане.

«Ваша асабістая малітва за біскупа (удзельніка Сінода) можа змяніць сітуацыю на лепшае і паўплываць на вынік Сінода», — пішуць арганізатары.

Яны прапануюць кожнаму верніку абраць сабе біскупа і ўзяць яго ў малітоўную апеку на час Сінода.

Раней аўтары старонкі «Вазьмі біскупа ў апеку» арганізоўвалі падобную акцыю падчас канклава, які абраў Папу Францішка.

Аляксандр Гелагаеў
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.