Хрысціянскае сёння: як выглядае каталіцтва ў Паўднёвай Карэі? | | Друк | |
Беларусь |
16.02.2015 10:22 |
Пра місіі ў Паўднёвай Карэі і асаблівасці каталіцтва ў гэтым рэгіёне ў чарговым выпуску «Хрысціянскага сёння» распавядае кс. Юрый Пракапюк, вікарый баранавіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа. «Кожны семінарыст можа напісаць просьбу аб практыцы ў канкрэтнай місійнай краіне, — распавядае кс. Юрый Пракапюк. — Я так і зрабіў. Пасля другога курса вучобы ў семінарыі я выклікаўся паехаць на місіі. Тады я яшчэ не ведаў, што маёй місійнай краінай стане Паўднёвая Карэя». — Усё атрымалася. Маю просьбу зацвердзілі, і новы навучальны год я распачынаў ўжо ў Італіі. Там я павінен быў рыхтавацца да місій і вучыць мову. Я быў перакананы, што буду рыхтавацца да працы ў Афрыцы, але праз нейкі час мне прапанавалі паехаць у Паўднёвую Карэю.
План фармацыі быў просты: вывучэнне карэйскай мовы і тэалогіі ва ўніверсітэце побач з Цэнтрам дапамогі эмігрантам. Місійная праца павінна была распачацца пасля заканчэння вучобы. У планах была пабудова свайго, незалежнага Цэнтра дапамогі і закладка новай капліцы — парафіі. Акрамя вучобы, час ад часу трэба было выконваць дробныя гаспадарчыя заданні. — Як пачыналася Ваша знаёмства з карэйскай мовай? — Чакаючы візу, я некалькі месяцаў правёў у Рыме на курсах англійскай і карэйскай моваў. Найбольш, вядома, удзяляў увагу карэйскай мове. Першыя ўрокі мне давала спадарыня Парк — карэянка, якая ўжо шмат гадоў разам з сям’ёй пражыла ў Італіі. Карэйскай мы займаліся па некалькі гадзін кожны дзень, вывучаючы алфавіт і пачатковыя выразы, але я яшчэ не верыў словам выкладчыцы, якая сцвярджала, што карэйская мова («Chan Gug O») — лягчэйшая для вывучэння і прыгажэйшая за іншыя азіяцкія мовы. Як высветлілася пазней, у самой Карэі поўны курс карэйскай мовы доўжыцца паўтара гады. Авалодванне мовай прадугледжвае пяць узроўняў, кожны з якіх працягваецца тры месяцы і заканчваецца экзаменам: вусная мова, пісьмо, разуменне на слых. З першага дня настаўнікі размаўляюць са студэнтамі на занятках толькі па-карэйску… На фота: від на каралеўскі парк у Сеуле Мая місійная практыка доўжылася 6 месяцаў. За гэты час я скончыў ІІ узровень курса карэйскай мовы. Звычайна пасля ІІІ курса ўжо можна больш-менш дагаварыцца з карэйцамі ў нейкіх штодзённых справах — у краме, у горадзе, у службовых установах... Каб добра і спраўна размаўляць па-карэйску, трэба практыкавацца — найперш размаўляць і слухаць. Таму сёння ў памяці засталіся асноўныя веды — я магу чытаць і магу казаць базавыя звароты і сказы. Усё іншае трэба было б «асвяжыць» у памяці. — Якой Вы ўбачылі Паўднёвую Карэю: якія асаблівасці кідаюцца адразу ў вочы? — У Карэі не толькі Касцёл і яго літургія, але і ўся азіяцкая культура — ад ежы да звычаяў і традыцый — вельмі адрозніваецца ад еўрапейскай. Усё іншае і ўсё ў навінку. Таму першы кантакт з Карэяй незабыўны, поўны сюрпрызаў і ўражанняў. І ўсяму трэба вучыцца, вучыць не толькі мову, але найперш — мясцовыя традыцыі, каб не абразіць нікога паводзінамі, цалкам прынятымі ў Еўропе. Якое месца заняць пры стале, як і колькі разоў стукаць у дзверы, як падаваць ежу і як яе запраўляць, якой павінна быць пастава падчас прывітання... З аднаго боку гэта вельмі цікава і займальна, а з іншага патрабуе шмат часу і ўвагі. Ежа ў Карэі — здаровая і звычайна добра прыпраўлена, найчасцей нешта вострае і пікантнае на смак. Шмат рыбы, водарасляў, прыпраў і салаты. І, канешне, замест штодзённага хлеба -- кожны дзень рыс. Яго ядуць зранку, у абед і вечарам. Змяняецца толькі гарнір.
— Ці не адчувалі Вы павышанай увагі праз іншы колер скуры? — У Сеуле людзі ўжо хіба прызвычаіліся да «белых» — студэнтаў і турыстаў з Еўропы, таму рэдка адчуваў на сабе зацікаўленасць мясцовых. А вось у меншых гарадах наадварот: уваходзячы ў магазін, стоячы ў чарзе ці будучы ў якойсьці ўстанове, карэйцы могуць і зацікавіцца нетыповым госцем. Але без агрэсіі ці хамства, хутчэй з цікавасцю і належнай зычлівасцю. Могуць зачапіць у кавярні ці на вуліцы, запрасіць на каву — і ўсё толькі для таго, каб некалькі хвілін паразмаўляць і на развітанне зрабіць фотаздымак на памяць (усміхаецца — заўв. аўт.). На фота: з універсітэцкай групай пасля экзаменаў У граматыцы мовы нават прапісана адмысловая форма звароту да бацькоў і старэйшых асобаў, якая выражае павагу (як наша форма «Вы»). Калі хтосьці з моладзі не ўжывае гэтую форму ў гутарцы з бацькамі, то лічыцца дрэнна выхаванай асобай або нават псіхічна хворым. Вясельная цырымонія ў Карэі: {gallery}2015-02-16-korea{/gallery} За некалькі месяцаў да майго прыезду ў Карэю адна польская супольнасць выслала на Поўнач місіянера з мэтай закладання сталоўкі для ўбогіх. На той час гэта быў адзіны місіянер, які атрымаў дазвол на працу ў Паўночнай Карэі.
Пазней я даведаўся, што ў дзень, калі павінна была быць адпраўлена першая Імша таго святара і ўрачыста адкрыта сталоўка, улады не дазволілі людзям прыйсці ў касцёл. А ў СМІ пра гэты выпадак было пададзена скупая інфармацыя, што мясцовыя хрысціяне не з’яўляюцца зацікаўленымі ў гэтай дапамозе і якойсьці місійнай падтрымцы, таму і не прыйшлі прывітаць святара. На фота: прыклад дамавога алтара І калі праз пэўны час святары ў суседнім Кітаі, даведаўшыся пра такі стан рэчаў, зрабілі суседзям заўвагу, то карэйцы ў сваім адказе, захоўваючы вернасць Хрысту і Касцёлу, папрасілі аб святарах… Калі б свецкія вернікі — звычайныя людзі — не клапаціліся пра развіццё і падтрымку веры, не баранілі веру ў Хрыста ажно да праліцця крыві — то невядома, як бы павярнуліся лёсы хрысціян на тых тэрыторыях. Сёння ў Карэі каля 5, 5 мільёнаў католікаў (гэта каля 11 працэнтаў жыхароў), і гэтая лічба пастаянна расце. Нягледзячы на тое, што асноўнай рэлігіяй у краіне з’яўляецца будызм (каля 12 мільёнаў вернікаў), карэйцы ставяцца з вялікай пашанай да Касцёла, да святароў і манахінь. Праз увесь час майго прабывання ў Карэі я не сустрэў агрэсіі і не чуў ні пра якія канфлікты паміж некатолікамі і католікамі. Мясцовыя місіянеры расказвалі, што тая павага ў нейкай ступені звязана з тым, што карэйцы памятаюць пра дапамогу, аказаную ім Каталіцкім Касцёлам падчас розных эканамічных крызісаў.
Пасля ІІ Сусветнай вайны Карэя некалькі гадоў, з 1950 па 1953 гг., была аслаблена грамадзянскай вайной. Канфлікт скончыўся падзелам краіны на поўнач і поўдзень. Апрацаваў Ілья Лапато
Таксама ў рубрыцы: |