Мц 5, 33-37 | Друк |
14.06.2014 03:00

«Я ж кажу вам: не прысягайце наогул»

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана было продкам: Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае. Я ж кажу вам: не прысягайце наогул: ні небам, бо гэта пасад Божы; ні зямлёю, бо гэта  падножжа ног Ягоных; ні Ерузалемам, бо гэта горад вялікага Караля. Ні галавою сваёй не прысягай, бо не можаш  ніводнага воласа зрабіць белым або чорным.

І няхай будзе слова вашае «так-так», «не-не». А што звыш гэтага, тое ад злога.

 
© 2003-2025 Catholic.by