Субота — дзеcяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 5, 14–21 Таго, хто не ведаў граху, Ён учыніў грахом замест нас Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Любоў Хрыста ахапіла нас, якія думаюць, што калі адзін памёр за ўсіх, то ўсе памерлі. А Езус памёр за ўсіх, каб тыя, хто жыве, ужо не дзеля сябе жылі, а дзеля памерлага за іх і ўваскрослага. Таму адгэтуль мы нікога не ведаем паводле цела. Калі ж і ведалі Хрыста паводле цела, то сёння ўжо не ведаем. Таму, калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне; даўняе мінула, вось сталася новае. А ўсё ад Бога, які праз Езуса Хрыста паяднаў нас з сабою і даў нам служэнне паяднання, таму што Бог у Хрысце яднаў з сабою свет, не зважаючы на грахі людзей і даючы нам слова паяднання. Таму ад імя Хрыста мы з’яўляемся пасланцамі як бы самаго Бога, які заклікае праз нас: ад імя Хрыста просім: паяднайцеся з Богам. Бо таго, хто не ведаў граху, Ён учыніў грахом замест нас, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 8–9. 11–12 (Р.: 8а) Рэфрэн: Міласэрны ёсць Пан і ласкавы. 9. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 11. Ён адпускае ўсе беззаконні твае, * Рэфрэн: 8. Міласэрны ёсць Пан і ласкавы, * Рэфрэн: 11. Бо, як высока ўзносіцца неба над зямлёю, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 19, 19–21 Елісей устаў і пайшоў за Іллёю Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Ілля пайшоў з гары і знайшоў Елісея, сына Сафата, які араў. Дванаццаць пар валоў было перад ім. Ён жа быў пры дванаццатай. Ілля, праходзячы міма, накінуў на яго свой плашч. І пакінуў ён валоў, і пабег за Іллёю, і сказаў: Дазволь мне пацалаваць айца майго і маці, і я пайду за табой. Той адказаў яму: Ідзі і вяртайся, бо што зрабіў я табе. І вярнуўся ад яго, узяў пару валоў і прынёс іх у ахвяру, а на ярме прыгатаваў мяса і раздаў людзям, каб з’елі. Сам жа ўстаў і пайшоў за Іллёю, і служыў яму. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 16 (15), 1–2а і 5. 7–8. 9–10 (Р.: пар. 5а) Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй. 1. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, * Рэфрэн: 7. Благаслаўляю Пана, які даў мне параду, * Рэфрэн: 9. Таму радуецца маё сэрца і весяліцца душа, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 119 (118), 36а. 29b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Схілі маё сэрца да Тваіх сведчанняў і дай мне Закон Твой. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 33–37 Я ж кажу вам: не прысягайце наогул + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана было продкам: Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае. Я ж кажу вам: не прысягайце наогул: ні небам, бо гэта пасад Божы; ні зямлёю, бо гэта падножжа ног Ягоных; ні Ерузалемам, бо гэта горад вялікага Караля. Ні галавою сваёй не прысягай, бо не можаш ніводнага воласа зрабіць белым або чорным. І няхай будзе слова вашае «так-так», «не-не». А што звыш гэтага, тое ад злога. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 07.06.2010 15:49 |