Ян 6, 16–21 | Друк |
18.04.2015 03:00

«Убачылі Езуса, які ішоў па моры»

Калі настаў вечар, вучні Езуса сышлі да мора, селі ў човен і паплылі на другі бераг мора ў Кафарнаум. Ужо цямнела, а Езус не прыходзіў да іх. Дзьмуў моцны вецер, і мора хвалявалася.

Калі праплылі каля дваццаці пяці ці трыццаці стадыяў, убачылі Езуса, які ішоў па моры і набліжаўся да чаўна, і спалохаліся. Ён жа сказаў ім: Гэта Я, не бойцеся. Хацелі ўзяць Яго ў човен, але човен адразу прыстаў да берага, куды яны плылі.

 
© 2003-2026 Catholic.by