Пятніца — ІІ Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 5, 34–42 А яны пайшлі, радуючыся, што былі годныя цярпець знявагу за імя Езуса Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Адзін з фарысеяў па імені Гамаліэль, настаўнік Закону, паважаны ўсім народам, устаў на месцы пасяджэнняў і загадаў на хвіліну вывесці Апосталаў. Пасля сказаў: Мужы ізраэльскія, добра падумайце, што хочаце зрабіць з гэтымі людзьмі. Бо нядаўна перад гэтым з’явіўся Тэўда, выдаючы сябе за кагосьці вялікага. Далучылася да яго каля чатырохсот чалавек. Але ён быў забіты, і ўсе, хто слухаў яго, разышліся і зніклі. Пасля яго, падчас перапісу, з’явіўся Юда з Галілеі і павёў народ за сабою. Але і ён загінуў, і ўсе, хто слухаўся яго, рассеяліся. І цяпер кажу вам: адступіцеся ад гэтых людзей і пакіньце іх. Бо калі гэтая задума і гэтая справа ад людзей, то яна знікне, а калі ад Бога, то вы не здолееце знішчыць іх. Каб часам вы не змагаліся з Богам. І яны паслухаліся яго. Паклікаўшы Апосталаў, збілі іх і забаранілі ім прамаўляць у імя Езуса, і адпусцілі. А яны пайшлі з месца пасяджэння, радуючыся, што былі годныя цярпець знявагу за імя Езуса. Не пераставалі кожны дзень навучаць у святыні і па дамах і абвяшчаць Евангелле Езуса Хрыста. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 4. 13–14 (Р.: пар. 4аb) Рэфрэн: Аднаго прашу ў Пана, каб жыць у Яго доме. 1. Пан — маё святло і маё збаўленне: * Рэфрэн: 4. Аднаго я прашу ў Пана і толькі гэтага жадаю, * Рэфрэн: 13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана * Мц 4, 4b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Не хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсялякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 1–15 Падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў, колькі хто хацеў + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус адышоў на другі бок Галілейскага мора, у ваколіцы Тыберыяды. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі. Езус узыйшоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята. Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх? А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць. Філіп адказаў Яму: Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося хоць крыху. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства? Езус сказаў: Загадайце ім сесці. А было на тым месцы шмат травы. І селі людзі, якіх было каля пяці тысяч. Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася. Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў. Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет. Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.04.2010 16:10 |