Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Духоўнае жыццё]
Слова Жыцця на красавік 2011
2011-03-29 10:32:22


«…Але не чаго Я хачу, а чаго Ты» (Мк 14, 36)

Езус знаходзіцца ў садзе Аліўным на месцы, якое называецца Гетсіманія. Надышла доўгачаканая гадзіна — вырашальны момант усяго Яго жыцця. Ён падае на зямлю і з пяшчотай, даверліва называючы Бога Айцом, моліць, каб адхіліў ад Яго «гэты келіх», маючы на ўвазе сваю муку і смерць. Просіць Айца, каб абмінула Яго гэтая гадзіна... Але ўрэшце ўпоўні аддаецца Божай волі.

 
Велікапосныя рэкалекцыі на Catholic.by (MР3)
2011-03-14 11:04:30

Дарагія сябры! Спецыяльна для вас на нашым партале праводзяцца велікапосныя рэкалекцыі. Падрыхтаваў разважанні кс. Віктар Місевіч, пробашч парафіі ў Бягомлі, адказны за СМІ ў Віцебскай дыяцэзіі і вядомы блогер.

 
Некалькі слоў пра місію жанчын у Касцёле
2012-03-07 08:37:41
8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. У многіх краінах былога СССР «жаночы дзень», устаноўлены непрацоўным з 1966 г., святкуецца і дагэтуль. Успрыняцце і адносіны да гэтага дня даволі розныя. Аднак гэты дзень — добрая нагода прыгадаць місію і ролю жанчыны ў Каталіцкім Касцёле.
 
Слова Жыцця на студзень 2011
2010-12-30 15:29:38

«Усе тыя, хто паверыў, былі адзіныя сэрцам і душою, і ніхто не называў уласным нічога з маёмасці сваёй, якая належала яму, але ўсё ў іх было супольнае» (пар. Дз 4, 32).

 
Слова Жыцця на снежань 2010
2010-11-29 14:42:12

«…Бо для Бога няма нічога немагчымага» (пар. Лк 1, 37)   

Падчас Анёльскага Звеставання Марыя на сваё пытанне «Як станецца гэта?» (пар. Лк 1, 34) пачула ў адказ: «... для Бога няма нічога немагчымага».

 
«Пра Палессе і знакі часу»: сем пытанняў да святара...
Копировать
2010-11-26 11:26:50

У размове з кс. Андрэем Рылкам грунтоўныя пытанні адносна духоўна-грамадскага жыцця Касцёла ў Беларусі ўздымае Віктар Шукеловіч. Вашай увазе бачанне беларускага святара адносна пытанняў «пра Палессе і знакі часу».

 
Бог-Любоў адкрываецца ў праўдзе
2010-11-16 13:30:22

Многія людзі любяць гаварыць аб праўдзе, але найчасцей не любяць з ёю сустракацца. Яны з лёгкасцю гавораць праўду пра іншых, але з вялікай цяжкасцю — пра сябе. А калі нават нехта памкнецца і стане на парозе адкрыцця праўды — баіцца зрабіць рашаючы крок насустрач неспазнанаму.

 
І Нешпары Першай Нядзелі Адвэнту
2010-11-15 08:36:32

К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
і на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.

 
Слова Жыцця на лістапад 2010
2010-10-29 12:23:05

«Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8)

Прапаведніцкая дзейнасць Езуса распачынаецца з Нагорнай Пропаведзі. Седзячы на ўзвышаным месцы, як было прынята сярод тых, хто навучаў, над Тыберскім возерам, недалёка ад Кафарнаўма, Езус абвяшчае чалавеку восем благаслаўленняў.

 
Кс. Ігар Лашук пра значэнне парафіяльных рэкалекцый
Копировать
2010-10-13 14:39:11

10–12 кастрычніка 2010 г. парафія Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) перажывала дні духоўнага аднаўлення. Пра гэтыя рэкалекцыі, адметнасцю якіх была заступніцкая малітва кс. Яна Рэчэка і спадарыні Станіславы з Кракава аб унутраным аздараўленні, апавядае пробашч парафіі кс. Ігар Лашук SDB.

 
Сястра Іна Бальцэвіч аб місіянерскай працы ў Сібіры
Копировать
2010-05-20 09:48:47

Аб місіянерскай працы ў адной з самых вялікіх дыяцэзій у свеце — дыяцэзіі Святога Юзафа ў Іркуцку (Сібір) — апавядае ў інтэрв’ю з кс. Віктарам Місевічам с. Іна Бальцэвіч з Кангрэгацыі Сясцёр Адараторак Крыві Хрыста. Доўгі час с. Іна працавала ў Докшыцах (Віцебская вобласць) і ўжо паўгода працуе ў сібірскім горадзе Ачынск.

 
Ці проста любіць сябе?
2010-04-20 09:08:22

...Што значыць любіць сябе? І чым любоў да сябе адрозніваецца ад эгаізму? Любоў — гэта пазітыўнае пачуццё няспыннага адкрывання. Эгаізм — гэта негатыўнае пачуццё няспыннага замыкання. Любоў акрыляе, а эгаізм прыгнятае. Любоў бясстрашна адкрывае далягляды, а эгаізм панічна баіцца азірнуцца навокал. Любоў імкнецца дзяліцца перапаўняючым яе багаццем адкрыванага, а эгаізм баіцца выпусціць з рук тое, за што ўчапіўся. Любові заўсёды спадарожнічае свабода духа, а эгаізму — страх няволі.

 
Бэнэдыкт XVI: на жыццё варта глядзець з перспектывы вечнасці
2009-11-05 13:46:47

У нашым жыцці нямала цяжкасцяў і праблем, цярпення і болю, часам здараюцца сітуацыі, якія не паддаюцца разуменню або апраўданню, аднак усё атрымлівае глыбокі сэнс, калі глядзець на гэта з перспектывы вечнасці, — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ў інтэнцыі памерлых біскупаў, арцыбіскупаў і кардыналаў, якія адышлі ў вечнасць за апошнія 12 месяцаў. Пантыфік цэлебраваў літургію 5 лістапада 2009 г. у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.

 
Уся справа ў Вечнасці
2009-10-27 14:37:46

Многія хрысціяне нярэдка перажываюць вельмі востры канфлікт паміж матэрыяльнымі выклікамі сучаснай штодзённасці і патрабаваннямі веры. Амаль што на кожным кроку прыходзіцца здзяйсняць выбар. На жаль, не заўсёды гэты выбар схіляецца ў бок вучэння Касцёла, што тлумачыцца канкрэтнымі прычынамі.

 

Усяго 114 матэрыялаў адзначана цэтлікам Духоўнае жыццё.

<< Start < Previous 1 2 3 4 5 6 Next > End >>
Page 6 Of 6
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.