Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Вялікдзень]
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас рэзурэкцыйнай святой Імшы
2010-04-04 06:01:12

Мінская архікатэдра, 4 красавіка 2010 г.

1. Разлятаецца сёння радасны велікодны спеў званоў з вежаў усіх хрысціянскіх святынь. Па вуліцах гарадоў і вёсак праходзяць велікодныя працэсіі. Увесь хрысціянскі свет праслаўляе Уваскрослага Езуса.

 
Папскія набажэнствы Вялікага тыдня і ўрачыстасці Вялікадня будуць транслявацца ў Інтэрнэце
2010-03-29 10:18:04

Усе набажэнствы і мерапрыемствы з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI будуць транслявацца ў прамым эфіры ў Інтэрнэце. Трансляцыя ў відэа- і аўдыёфармаце будзе весціся на сайце, створаным Папскай радай па сродках масавай камунікацыі.

 
Пастырскае пасланне кардынала Казіміра Свёнтка на Вялікдзень 2010 года
2010-03-25 13:06:27
«Запытайма сябе, якою павінна быць наша пасхальная вера, гэта значыць, вера у Езуса Хрыста Уваскрослага. У які ўжо раз мы будзем удзельнічаць у велікодных урачыстасцях? Што сёння прывяло нас да грабніцы Пана, інсталяванай у касцёле? Ці толькі імкненне захаваць шматвяковую традыцыю нашых продкаў, якія на кожную Пасху ішлі ў касцёл да Езусавай грабніцы?», — заахвочвае да роздуму ў сваім пастырскім пасланні на Вялікдзень 2010 года кардынал Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi Адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі.
 
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2010 года
2010-03-25 12:57:04

«Падобна таму, як падчас стварэння свету Бог аддзяліў святло ад цемры, так дзякуючы таямніцы ўваскрасення жыццё аддзялілася ад смерці і настаў новы час у гісторыі чалавецтва, калі ўжо не злы дух, не грэх, не зло і не смерць дамінуюць у свеце, а жыццё і Божая ласка. Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта Яго перамога над грахом, сатаною і смерцю, перамога, якая споўнілася ў імя бязмежнай любові Бога да чалавека — вяршыні Яго тварэння», — чытаем у пастырскім пасланні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2010 года.

 
Абвешчаны расклад велікодных набажэнстваў пад кіраўніцтвам Святога Айца
2010-03-23 11:27:43

Апостальская Сталіца абвясціла расклад набажэнстваў, якія ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у перыяд Вялікага тыдня і ва ўрачыстасць Вялікадня.

 
Як вызначаецца дата Вялікадня
2010-02-04 15:44:43

2010 год — адзін з тых, калі праваслаўныя і католікі будуць святкаваць Вялікдзень разам. Сёлета гэтая ўрачыстасць прыпадае на 4 красавіка. У гэты дзень гучным звонам з усіх цэркваў і касцёлаў свету будзе абвешчана вялікая радасць — Хрыстос Уваскрос!

 

Усяго 26 матэрыялаў адзначана цэтлікам Вялікдзень.

<< Start < Previous 1 2 Next > End >>
Page 2 Of 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.