Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі запрашае на калядны канцэрт
08.01.2015 11:01 | адбылося

Канцэрт каляднай песні пройдзе 11 студзеня ў парафіі Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі.

 
У мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбудзецца турнір па міні-футболе
11.11.2014 12:42 | адбылося

З 2 снежня па 16 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско (Мінск, вул. Пляханава, 28) адбудзецца турнір па міні-футболе ў фармаце 4х4 «Кубак Дона Боско».

 
Гродзенскі хор «Cantate Domino» запрашае на святочны канцэрт
12.01.2015 10:51 | адбылося

Гродзенскі хор «Cantate Domino» сардэчна запрашае на святочны канцэрт калядак і пастаралак, які адбудзецца 18 студзеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) у Гродне.

 
24 студзеня ў Оршы пройдзе чарговы «Вінаграднік»
21.01.2015 11:52 | адбылося

Мы так часта чуем словы, што мы дзеці Божыя. Часта чуем, што павінны стацца дзецьмі Божымі. Што для нас азначаюць гэтыя словы? Што мы павінны зрабіць, каб стаць гэтымі дзецьмі?

 
24 студзеня ў Гродне памоляцца аб еднасці хрысціян
15.01.2015 15:24 | адбылося

24 студзеня ў катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.

 
Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на вечар «з анёламі пра анёлаў»
14.01.2015 14:57 | адбылося

«Вечар з анёламі пра анёлаў» пад кіраўніцтвам Яны Андрушчышынай пройдзе ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах.

 
Экуменічная малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў мінскай архікатэдры 24 студзеня
14.01.2015 10:35 | адбылося

24 студзеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. Экуменічная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій распачнецца ў 19.00 пасля святой Імшы ў 18.30.

 
25 студзеня ў Нарачы будуць маліцца за біскупа Юрыя Касабуцкага
22.01.2015 10:58 | адбылося

25 студзеня, у першую гадавіну сакры дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, у нарачанскім касцёле св. Андрэя, Апостала, пройдзе святая Імша ў інтэнцыі іерарха.

 
Сёстры эўхарыcткі запрашаюць моладзь на рэкалекцыі ў Друю
21.01.2015 11:31 | адбылося

З 23 па 25 студзеня ў кляштары cясцёр эўхарыстак у Друі адбудуцца рэкалекцыі «Любоўю палымнець…» для хлопцаў і дзяўчат ад 15 гадоў.

 
Супольнасць Emmanuel арганізуе рэкалекцыi для моладзi ў Баранавічах
20.01.2015 11:05 | адбылося

23-25 студзеня ў Баранавiчах адбудуцца рэкалекцыi для моладзi, арганізаваныя супольнасцю Emmanuel.

 
У 12-ы раз пройдзе фестываль калядак і пастаралак «Gloria in Excelsis Deo» Іўеўскага дэканата
13.01.2015 15:37 | адбылося

25 студзеня ў 12-ы раз адбудзецца фестываль калядак і пастаралак «Gloria in Excelsis Deo» (Хвала на вышынях Богу) Іўеўскага дэканата. Фестываль пройдзе ў іўеўскім гарадскім Доме культуры.

 
Хор “Sursum Corda” запрашае на святочны канцэрт
11.01.2015 10:02 | адбылося

Гродзенскі хор “Sursum Corda” сардэчна запрашае на святочны канцэрт калядак і пастаралак, які адбудзецца 25 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

 
Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на дні цішыні
03.01.2015 21:10 | адбылося

Сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дні цішыні “Замак майго сэрца”. Рэкалекцыі пройдуць 23-25 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія).

 
У смаргонскім араторыі адбудзецца “Турнір Яна Боско”
11.01.2015 11:54 | адбылося

З 18 па 29 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца ІІІ штогадовы турнір па настольным футболе, настольным тэнісе, гульні “там-там” і шашках. Турнір носіць імя Яна Боско.

 
Стань практыкантам на Catholic.by
15.01.2015 14:03 | адбылося

Ты ідэйны і ініцыятыўны? Вучышся або маеш адукацыю ў сферы журналістыкі, тэалогіі, філалогіі, гісторыі, псіхалогіі ці сацыялогіі? А можа, хацеў бы рэалізаваць у межах практыкі свой уласны праект?

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 14 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.