12-15 мая ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне пройдзе сімпозіум, прысвечаны 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.
З 19 красавіка па 17 мая ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) пройдуць музычныя вечары, прысвечаныя Вялікадню.
З 19 па 21 мая ў Оршы пройдзе біблійны курс «Эмаўс». Тэма — Патрыярхі. Курс праводзяць доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і кс. Аляксандр Жарнасек МІС.
У г. Іванава ў санктуарыі святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, традыцыйныя ўрачыстасці з удзелам вернікаў з розных куткоў Беларусі і працэсія на ўшанаванне святога мучаніка пройдуць 20 мая.
18–20 мая ў Нясвіжы пройдзе музычны фестываль ХХІІ свята мастацтваў «Музы Нясвіжа». Мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і г. Нясвіжа прафесар Міхаіл Фінберг.
21 мая ў лучайскай парафіі Святога Юды Тадэвуша, апостала, адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. У праграме — святая Імша, выступ каталіцкага гурта Laudans, віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта Recha.
25-годдзе манаскага жыцця біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, адзначыць разам са сваімі аднакурснікамі. Святкаванне юбілею будзе праходзіць 20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах.
27 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Тшэбіні (Польшча) дыяканскае пасвячэнне прыме Яўген Жукоўскі, сальватарыянін. Пасвячэнне ўдзеліць дапаможны біскуп Катавіцкай архідыяцэзіі Марэк Шкудла.
27 мая ў пінскай катэдры пройдзе традыцыйная дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, якую штогод ладзіць супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
28 мая па вуліцах Пінска пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Пасля пабудовы ў Пінску новага касцёла св. Бэнэдыкта традыцыйная працэсія Божага Цела стала магчымай ад катэдральнай базылікі ў цэнтры горада да святыні ў новым мікрараёне сталіцы Палесся.
3 чэрвеня ў 11.00 у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах (пр-т Савецкі, 16) пройдзе ІІ Фестываль Марыйных песень Mater Dei.
3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія моляцца аб нараджэнні дзіцятка.
Для таго, каб лепш запланаваць час перад Панам, кс. Аляксандр Жарнасек МІС прапаноўвае расклад рэкалекцыйных мерапрыемстваў пры парафіі Святога Юзафа ў Оршы, якія будуць праходзіць у бліжэйшыя пяць месяцаў.
4 чэрвеня ў парафіі Святога Духа ў Гродне (мікрараён Альшанка) пройдзе парафіяльны фэст. Святую Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх удзеліць сакрамэнт канфірмацыі некаторым вернікам парафіі.
10 чэрвеня ў Радашковічах адзначаць 570-годдзе парафіі напярэдадні ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У гэты дзень ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы пройдзе адмысловая святая Імша.