Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ad limina — дзень першы
Беларусь
13.12.2009 00:21

12 снежня 2009 г. біскупы Беларусі распачалі візіт ad limina — да Апостальскіх парогаў. Першы дзень візіту распачаўся святой Імшой у Ватыканскім гроце на алтары магілы святога апостала Пятра. Эўхарыстыю ўзначаліў старэйшы каталіцкі іерарх Беларусі кардынал Казімір Свёнтэк.

Напачатку кардынал заклікаў прысутных біскупаў маліцца аб Касцёле ў Беларусі і аб пастырскім служэнні ўжо ў новых сацыяльна-палітычных абставінах. Імшу акрамя біскупаў канцэлебравалі святары з Беларусі кс. Дзмітрый Чупрын і  кс. Віктар Мыслюк, якія навучаюцца ў Рыме. Пасля святой Імшы біскупы памаліліся на магіле святога апостала Пятра і каля труны Слугі Божага папы Яна Паўла II, пры Пантыфікаце якога былі адроджаны структуры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме