Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Magnificat»: грузінскі фільм «Прытулак» паказвае вялікую драму чалавека
Беларусь
09.09.2010 15:49

Шырокую цікавасць на сёлетнім фестывалі хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» выклікаў дакументальны фільм «Прытулак» («Пристанище»). Аўтар сцэнарыя кінастужкі вытворчасці «Грузінтэлефільм» — Раланд (Міха) Барашвілі.

Жыхары дому састарэлых, пра якіх апавядае лірычны фільм, абуджаюць у гледача пачуцці суперажывання іх лёсу. Здаецца, там усё проста, але ўважлівае вока разгледзіць вялікую драму чалавека, які наблізіўся да апошняй мяжы.

Упершыню фільм быў паказаны ў Тбілісі 14 мая 2008 г.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.