Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кангрэс каталіцкіх СМІ. Праграма (унесены змены)
Беларусь
22.08.2012 11:36

Упершыню католікі-журналісты Беларусі збяруцца разам, каб супольна паглядзець у будучыню каталіцкіх СМІ. Нагодай для сустрэчы стане Першы кангрэс каталіцкіх СМІ, які пройдзе 24–26 жніўня 2012 г. у Гродне, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі. Вашай увазе праграма кангрэса.

Рэгістрацыя на ўдзел у кангрэсе завершана. ф24 жніўня:

  • Да 16.00 — прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў (семінарыя, вул. Парыжскай Камуны, 1)
  • 16.30–17.00 — прэс-канферэнцыя
  • 17.00–17.45 — адкрыццё кангрэса.
    • Прывітальнае слова — біскуп Аляксандр Кашкевіч
    • Афіцыйнае адкрыццё — Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
    • Слова прадстаўніка Міністэрства інфармацыі
    • Відэапасланне арцыбіскупа Клаўдыё Чэллі, старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі
    • Відэапасланне кіраўніка-прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыка Ламбардзі
    • Практычныя заўвагі (кс. Павел Салабуда)
  • 17.45–18.15 — даклад кінарэжысёра Кшыштафа Зануссі (Польшча) на тэму «Што каталіцкае, што хрысціянскае, а што агульначалавечае? Католік у электронных медыя»
  • 18.15–18.45 — даклад а. Міколы Мышкоўскага, галоўнага рэдактара часопіса «Credo», на тэму «Новыя медыя — шанс для евангелізацыі»
  • 19.00 — вячэра
  • 19.45 — майстар-клас Кшыштафа Зануссі «Як сведчыць праўду ў аўдыёвізуальных СМІ?»

 

25 жніўня:

  • 08.00 — св. Імша ў семінарыйнай капліцы
  • 09.00 — снеданне
  • 10.00–10.30 — даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча «Каталіцкія сродкі масавай камунікацыі ў Беларусі: мінулае і будучае»
  • 10.30–11.00 — даклад Паўла Левушкана «Будучае каталіцкіх мас-медыя ў лічбавую эпоху» (кіраўнік хрысціянскага партала «Baznica.іnfo», Латвія)
  • 11.00–11.30 — перапынак на каву
  • 11.30–12.00 — рэферат Алены Кулыгінай «Знешняя камунікацыя Касцёла (сувязі з грамадскасцю): ці можа Касцёл выкарыстоўваць у сваёй працы PR. Прыклады выкарыстання розных інструментаў Public relations рэлігійнымі арганізацыямі» (рэдактар Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны)
  • 12.00–12.30 — даклад кс. Андрэя Капроўскага «Сучасныя выклікі, якія стаяць перад каталіцкімі радыёстанцыямі на прыкладзе Ватыканскага радыё» (дырэктар праграм Ватыканскага радыё)
  • 12.30–13.30 — майстар-клас па працы з блогерамі і інфармацыяй з блогаў у СМІ. Як знаходзіць і фільтраваць інфармацыю? (Павел Левушкан)
  • 13.30–15.00 — абед; свабодны час
  • 15.00–16.30 — круглыя сталы:
  • інтэрнэт — мадэратар Павел Левушкан (каардынатар кс. Юрый Марціновіч)
  • радыё — мадэратар кс. Аляксандр Амяльчэня (кіраўнік Беларускай секцыі Ватыканскага радыё)
  • тэлебачанне — мадэратар Міхаіл Фацееў, генеральны прадзюсар тэлеканала «ТВ Цэнтр» у Санкт-Пецярбургу (каардынатар кс. Юрый Санько)
  • друк — мадэратар а. Міколa Мышкоўскі (каардынатар кс. Віктар Місевіч, галоўны рэдактар газеты «Каталіцкі веснік»)
  • 16.30–17.00 — перапынак на каву
  • 17.00–18.00 — падвядзенне вынікаў круглых сталоў (па 15 хвілін)
  • 18.00–19.00 — майстар-клас (Алена Кулыгіна)
  • 19.00 — вячэра
  • 20.30 — наведванне катэдры

 
26 жніўня:
  • 08.30 — снеданне
  • 09.15–09.45 — даклад кс. Юзафа Клёха «Душпастырства і камунікацыя праз інтэрнэт» (прэс-сакратар Канферэнцыі Біскупаў Польшчы)
  • 09.45–10.05 — майстар-клас Івана Цыркуновіча «Сферычныя панарамы і віртуальныя туры па касцёлах Беларусі»
  • 10.05 — уручэнне ўзнагарод за развіццё каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі ў Беларусі
  • 10.40 — падвядзенне вынікаў, прэзентацыя новых ідэй і прэс-канферэнцыя
  • 12.00 — св. Імша ў катэдры
  • 13.30 — абед і ад’езд удзельнікаў.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.