Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбыўся з’езд міністрантаў салезіянскіх парафій
Беларусь
29.04.2014 11:18

26 – 27 красавіка адбыўся чарговы з’езд міністрантаў, якія служаць пры салезіянскіх парафіях. У сустрэчы прымалі ўдзел міністранты з Дзятлава, Варнянаў, Смаргоні і Мінска.

Галоўным героем сустрэчы быў святы Дамінік Савіо, апякун міністрантаў і моладзі. Арганізатары з’езду жадалі як мага бліжэй пазнаёміць юнакоў з асобай гэтага выхаванца араторыя ксяндза Боско, які ўжо ў пятнаццацігадовым узросце стаў святым.

Семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB у канферэнцыі, якую прамовіў да сабраных міністрантаў, закрануў важныя моманты з жыцця Дамініка Савіо, асаблівую ўвагу скіраваўшы на яго моцнае жаданне хутчэй стаць святым. Заклік да святасці прагучаў і ў адрас сабраных міністрантаў: “Трэба марыць аб небе, трэба прагнуць неба, трэба пачынаць будаваць сваё неба тут, на зямлі, робячы моцныя пастанаўленні ў добрым і цэлебруючы літургію жыцця паводле хрысціянскіх цнотаў: веры, надзеі і любові”.

Падчас нядзельнай Імшы, у якой ўдзельнічалі міністранты, у гаміліі кс. Іван Огар SDB, гаворачы аб пакліканні кожнага да святасці, адзначыў: ”Нашае імя - “Дзіця Божае”, нашае прозвішча – “пакліканы да святасці””. Таксама прагучалі словы ў адрас сённяшняй моладзі, якая, падпарадкоўваючыся розным субкультурам і ўплывам, прагне вылучыцца. Па словах святара, “мы не павінны вылучацца сярод іншых сваім целам, выглядам, але святасцю”, а быць іншым – значыць быць святым, падпарадкаваным не матэрыяльнаму свету, але загадам любові і веры.

Пасля Імшы кс. Станіслаў Краўчанка SDB правёў канференцыю на тэму распазнання паклікання ў жыцці. Як адзначалася, шлях да святасці цесна звязаны са шляхам асабістага паклікання, таму вельмі важна распазнаць Божую волю ў сваім жыцці і трымацца яе аж да смерці. Святар закрануў таксама тэму духоўнага кіраўніцтва, адзначыўшы, што духоўны кіраўнік з’яўляецца вялікай дапамогай у распазнанні паклікання.

Паводле sdb.by

(AG)

 

 

Фота sdb.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.