Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гурт «Laudans» запрашае на майскія канцэрты свайго калектыва
Беларусь
09.05.2014 14:14

У бліжэйшую нядзелю, 11 мая, гурт «Laudans» прыедзе з канцэртам у Баранавічы, у парафію Маці Божай Фацімскай па адрасе: пр. Савецкі, 18.

У 13.00 распачнецца св.Імша, а ў 14.00 — канцэрт. Ён адбудзецца на вуліцы каля кляштара Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і.

Наступны канцэрт адбудзецца ў лучайскай парафіі св. Юды Тадэвуша 17 мая ў дзень успаміну св. Андрэя Баболі. Усё распачнецца са св. Імшы ў 15.00. Канцэрт плануецца на вуліцы каля касцёла.

Выступленне ў Нясвіжы прымеркавана да ўрачыстасці Першай Святой Камуніі і распачнецца ў касцёле Божага Цела са св. Імшы ў 11.00.

У Мінску гурт будзе ўдзельнічаць у мерапрыемстве, якое рыхтуюць для сваіх наведвальнікаў супрацоўнікі Купалаўскага Музея. Культурная акцыя «Ноч літаратуры» пачнецца ў 20.00. Запрошаныя госці будуць выконваць творы беларускіх паэтаў на розных мовах свету, гурт «Laudans» будзе спяваць па-польску.

Канцэрт у Фаніпалі, які плануецца 25 мая, прымеркаваны да Гадавіны Першай Святой Камуніі.

 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.