Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Віцебску адкрылася Х Міжнародная медыцынская канферэнцыя па ўрачэбнай этыцы
Беларусь
23.05.2014 12:03

22 мая ў Віцебску адкрылася Х Міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце». Пачалася канферэнцыя святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч у катэдральным касцёле горада.

У канферэнцыі прымаюць удзел госці з Ватыкана, Італіі, Расіі, Кітая, Туркменістана, Шры-Ланкі, Польшчы.

Дэлегаты канферэнцыі на чале з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам былі прыняты віцэ-губернатарам Анатолем Дзіуліным і кіраўніком упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрыем Дзеркачам. Прадстаўнікі Ватыканскай Рады па справах пастырскай апекі аховы здароўя мансеньёр Аўгуста Кэндзі і мансеньёр Андрэа Піо Крысціані распавялі аб магчымасцях пашырэння супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. Адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам рэспубліканскіх і абласных СМІ.

У першы дзень канферэнцыі прагучалі даклады праф. Ю. Дзеркача «Духоўнасць як аснова ўдасканалення меддапамогі ў рэгіёне», манс. А. Кэндзі «Годнасць чалавечай асобы ў інструкцыі «Dignitas persоnae» і прымяненне інструкцыі ў біяэтыцы», праф. В. Глушанко «Сацыяльна-этычныя прыёмы і сродкі фарміравання гендэрнай роўнасці», кс. А. Дулінца «Сэнс душпастырства ў хоспісе» і інш.

Багуслаў Сіпайла
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.