Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Старшыня ККББ запрашае да малітвы аб міры ў лучнасці са Святым Айцом
Беларусь
06.06.2014 16:48

8 чэрвеня, у нядзелю, Папа Францішак прыме ў Апостальскай Сталіцы Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса і Прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса, каб прасіць у Бога дар супакою для іх спакутаваных земляў. У сустрэчы будзе ўдзельнічаць таксама Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей.

З гэтай нагоды, у адпаведнасці з просьбай Папы, запрашаю біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў духоўна ўдзельнічаць у гэтай малітве. Далучыцца да яе ў глыбіні свайго сэрца могуць таксама ўсе мужчыны і жанчыны добрай волі. Такім чынам просьба аб міры, якая будзе ўзнесена каля Гробу святога Пятра, распаўсюдзіцца па ўсёй зямлі, каб магло ажыццявіцца абяцанне Пана: “Калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах” (Мц 18, 19).

Прагну данесці да ведама шаноўных біскупаў Беларусi, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў гэтае сардэчнае запрашэнне Яго Святасці, каб такім чынам усе вернікі 8 чэрвеня з’ядналіся з ім у малітве.


Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.