Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Гранадскі Хав’ер Марцінес наведаў мінскую парафію Св. Яна Хрысціцеля
Беларусь
06.06.2014 19:34

5 чэрвеня мінскую парафію Св. Яна Хрысціцеля наведаў арцыбіскуп Гранадскі (Іспанія) Хав’ер Марцінес - адзін з удзельнікаў ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе”, што праходзіў у Мінску з 2 па 6 чэрвеня. Арцыбіскуп узначаліў у парафіі Імшу.

У гаміліі іерарх, між іншым, заклікаў вернікаў не імкнуцца быць аднолькавымі. “Мы ўсе розныя, але гэта дапамагае нам яднацца”, - адзначыў арцыбіскуп.

Па словах іерарха, сапраўдным цудам з’яўляецца тое, што сёння католікі і праваслаўныя збіраюцца разам для вядзення дыялогу.

“Я вельмі рады бачыць жывы Касцёл у Беларусі, бо ведаю, якія часы прыйшлося перажыць веруючым людзям на вашай зямлі, - сказаў арцыбіскуп. - У маёй краіне таксама шмат веруючых, але сапраўднай праблемай з’яўляецца матэрыялізм. Напрыклад, сёння многія проста не выпускаюць з рук свайго мабільнага тэлефона, робячы з яго нейкі ідал. Гэта чымсьці нагадвае фільм “Валадар пярсцёнкаў””.

Напрыканцы Імшы арцыбіскуп прызнаўся, што ад кс. Яна Боско ён навучыўся прымаць кожнага чалавека такім, якім ён ёсць, прыгадваючы сустрэчу святога заступніка моладзі з Барталамеем Гарэллі (ксяндзу Боско было дастаткова таго, што юнак умее свістаць, каб пачаць сябраваць з ім). Таксама іерарх пажадаў маладым людзям адвагі, каб яны, пачуўшы голас Хрыста, не казалі Яму “не”, бо Хрыстус цалкам напаўняе сэрца і дае сапраўдную радасць.

Паводле serebranka.sdb.by

(AG)

Фота serebranka.sdb.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.