Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйшаў дыск з лепшымі пілігрымскімі спевамі
Беларусь
18.06.2014 16:27

Выйшаў дыск з серыі «Беларускі хрысціянскі хіт» — Пілігрымскі хіт, на якім сабраныя лепшыя песні, што спяваюць пілігрымы на шляхах да святых месцаў нашай краіны.

«У "Беларускім Хрысціянскім Хіце” ўдзельнічаюць Алеся Ўнукоўская і "Тэзаўрус”, "Небасхіл” і "Laudans”, Інэса Леадаская і Андрусь Мельнікаў, "Псальмяры” і "DVA”, Ганна і Ядвіга Багдановічы.

"Беларускі Хрысціянскі Хіт” – гэта спевы на словы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Пімена Панчанкі, Ларысы Геніюш, Лявона Вольскага, Рыгора Барадуліна.

Сёлетні шосты дыск – пілігрымскі. Гвардыя адданых, ахвярных і адважных хрысціянскіх вандроўнікаў зачакалася свайго дыска, сваёй калекцыі "The best”. "Беларускі Пілігрымскі Хіт” – адабраныя з дапамогай фокус-групаў спеўныя малітвы, якія гучаць у пілігрымках ды на хрысціянскіх фэстах: у дарозе ды ў Будславе, Івянцы, Браславе, Росіцы, Лагішыне, Полацку, Менску. Нароўні з вядомымі выканаўцамі – такімі як Алеся Ўнукоўская і "Подых Духа” – у складанку трапілі і новыя "зорачкі” – "Laudans”, Юля Фралова, "Рыбы”. У Беларусі часьцяком бывае, што ўнікальныя гурты або спеўныя шэдэўры вядомыя толькі ў сваёй парафіі або асобнай пілігрымцы. ”Пілігрымскі Хіт” знаёміць Вас з найлепшымі.

"Беларускі Пілігрымскі Хіт” выйшаў дзякуючы кампаніі "Будзьма беларусамі”, вядомай яскравымі праектамі, накіраванымі на падтрымку нацыянальнай культуры». — падаецца на афіцыйнай старонцы bchd.info.

У продажы дыск з'явіцца праз некалькі тыдняў, а яго прэзентацыя запланавана напрыканцы чэрвеня.

 

 

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.