Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сакратар Апостальскай Нунцыятуры сустрэўся з Папам Францішкам
Беларусь
25.06.2014 16:02

Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь мансіньёр Філіппо Чампанэлі сустрэўся з Яго Святасцю Папам Францішкам. Падчас размовы мансіньёр Чампанэлі распавёў Папу Францішку аб жывой веры і сталай малітве, якой католікі Беларусі суправаджаюць асобу Пантыфіка і яго місію.

У сваю чаргу, Святы Айцец выказаў яшчэ раз усяму беларускаму народу сваю шчырую сімпатыю і запэўніў у сваёй малітве за мір і стабільнасць у краіне. Пантыфік благаславіў католікаў Беларусі і паабяцаў сваю духоўную прысутнасць падчас сёлетняй урачыстасці Маці Божай у Будславе.

Напрыканцы Папа Францішак заахвоціў да намаганняў дзеля ўтрымання і ўзмацнення братэрства і супрацоўніцтва паміж католікамі і праваслаўнымі краіны, якое было ажыўлена нядаўняй сустрэчай праваслаўных і каталіцкіх біскупаў у Мінску.

Паводле паведамлення Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.