Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы дыск ад хора Gloria: шукайце ў Будславе «Таямніцу Любові»
Беларусь
25.06.2014 17:30

Цудоўная навіна для аматараў беларускай хрысціянскай музыкі — да ўрачыстасці ў Будславе прымеркаваны выхад новага дыска «Таямніца Любові» ад моладзевага хора Gloria з мінскай архікатэдры. 

У дыск, які стаў чацвёртай студыйнай працай калектыва, патрапілі як усім вядомыя, так і зусім новыя песні, з дапамогай якіх стваральнікі дыска заклікаюць маліцца і праслаўляць Бога, каб спазнаць Таямніцу Яго Любові. 

Знайсці дыскі «Таямніца Любові» можна будзе ў кіёсках каталіцкага выдавецтва «PRO CHRISTO» падчас сёлетніх урачыстасцяў у Будславе. 

 Адкрыць у новым акне Download (11Мб)

 Юлія Шэдзько

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.