Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышла ў вечнасць Ала Невяровіч — пазаштатны фотакарэспандэнт catholic.by
Беларусь
27.06.2014 15:06

27 чэрвеня адышла да вечнага жыцця Ала Невяровіч — пазаштатны фотакарэспандэнт партала catholic.by.

Ала Невяровіч — парафіянка мінскага  касцёла Св. Сымона і св. Алены, заўсёды адкрытая на іншых, вельмі шчырая.

У нашай памяці яна назаўсёды застанецца тым шчырым чалавекам, які заўсёды адклікаўся на просьбы і быў гатовы дапамагаць.

Без яе не абыходзіліся шматлікія падзеі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, з якіх яна старанна рыхтавала фотарэпартажы.

Ала Невяровіч таксама прымала ўдзел  у пілігрымках, старт якіх прыпадае акурат на канец чэрвеня. Сёлета посная пілігрымка, у якой ішла гэта жанчына ў мінулым годзе, вырушыць без яе, бо для душы Алы Невяровіч распачалася новая пілігрымка — вечная.

Вечны супакой дай ёй, Пане...

 

 

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.