Міністранты з салезіянскіх парафій адпачылі ў летнім лагеры |
Беларусь |
10.08.2014 22:42 |
З 28 ліпеня па 4 жніўня 2014 г. міністранты з салезіянскіх парафій мелі магчымасць фізічна адпачыць і ўзрасці духоўна падчас летняга лагеру ў вёсцы Багданава Валожынскага раёна. Сустрэча міністрантаў праходзіла ў святле аднаго са сноў св. Яна Боско, у якім яму было аб’яўлена дзесяць таямнічых брыльянтаў, якія сімвалізуюць самыя каштоўныя цноты хрысціянскага жыцця. Хлопцы штодзённа разважалі над некаторымі з “брыльянтаў”, слухаючы канферэнцыі, а таксама актыўна ўдзельнічаючы ў працы ў групах. (AG) Фота sdb.by
|