Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл і СМІ: слова ўдзельнікам на заканчэнне міжнароднага кангрэса «Рэнавабіс»
Беларусь
05.09.2014 21:44

5 верасня 2014 г. у Фрайзінгу (Германія) завяршыўся 18-ы Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс». Заключная подыумная дыскусія медыйнага форума была прысвечана ўзаемаадносінам Касцёла і касцёльных СМІ. Тэмай наступнага кангрэса стане абмеркаванне праблем моладзі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Падчас працы кангрэса, на якім прысутнічалі прадстаўнікі 29 краін Еўропы, а таксама ЗША — каталіцкія і свецкія журналісты, святары і кансэкраваныя асобы, навукоўцы і медыяэксперты, — былі абмеркаваны актуальныя праблемы сумеснай працы паміж Касцёлам і СМІ, як свецкімі, так і каталіцкімі.

Пяць уражанняў
Сваімі думкамі аб становішчы каталіцкай прэсы ў сваіх краінах, а таксама пра тэндэнцыі прэсы і ўражанні ад кангрэса «Рэнавабіс» падзяліліся некаторыя з удзельнікаў міжнароднага форума:

 

Даніус Радзевічус, старшыня саюза журналістаў Літвы:

— Нашы каталіцкія СМІ выходзяць у інтэрнэт і стараюцца ўпэўнена працаваць з «новымі медыя». Але трымаць руку на пульсе — задача не з лёгкіх, бо адмысловага сацыялагічнага зрэзу ці статыстыкі наконт таго, хто з'яўляецца патэнцыйным чытачом, у нас няма. На жаль, куды больш «лайкаў» збіраюць сёння фотаздымкі катоў ці ежы, чым рэальных цікавых падзей. І задача СМІ, незалежна, касцёльнага ці свецкага, — у тым, каб знайсці правільны падыход у падачы сваіх матэрыялаў. Немалаважную ролю тут адыгрывае мова, на якой пішуць СМІ. Мова інтэрнэт-выданняў павінна быць адаптаванай для чытання.

к

Лідзія Дацко Відуліч, журналістка з Харватыі:

— Тэндэнцыя журналістыкі ў Харватыі — бульварызм прэсы. На жаль, амаль не засталося газеты, дзе б гэтага не адчувалася. Касцёл, які падтрымлівае традыцыйныя каштоўнасці, застаецца на перыферыі чытацкага інтарэса. У нас шмат штомесячных каталіцкіх часопісаў, каталіцкае агенцтва навін і харвацкае каталіцкае радыё. Але людзі ставяцца скептычна да гэтых СМІ. Афіцыйна ў Харватыі 86 працэнтаў жыхароў лічаць сябе католікамі. Сітуацыя ў Каталіцкім Касцёле тым не менш няпростая. У нашай краіне не самы дрэнны закон аб СМІ, але ў заканадаўчым плане ён стварае шмат перашкодаў для касцёльнай прэсы. Лёгка, відаць, няма нідзе.

кФіліп Брэйндл, журналіст чэшскага каталіцкага радыё «Radio Proglas»:

— Падобная сітуацыя і ў Чэхіі. Цікавасць да каталіцкіх СМІ з боку насельніцтва ў Чэхіі малая. Часта каталіцкая прэса «не ведае ў твар» сваю аўдыторыю. З боку свецкіх СМІ цікавасць да Касцёла ўзмацняецца, калі ўсплываюць «гарачыя» тэмы. Нядаўна пачаўся цэлы бум публікацый адносна вяртання Касцёлу ў Чэхіі яго маёмасці, якая была канфіскавана ў савецкія часы. Праўда, Касцёл у СМІ прысутны. На дзяржаўным ТБ, напрыклад, ёсць некалькі хрысціянскіх праграм. Датычна радыё «Radio Proglas» — мы прыватнае радыё, але ж не камерцыйнае. І цяжкасці ў працы ўзнікаюць у гэтым кантэксце.*(ад аўтара: інтэрв'ю з Філіпам Брэйндалам пра дзейнасць «Radio Proglas» чытайце на Catholic.by неўзабаве)
кБіскуп Віцебскі Алег Буткевіч:

— Кангрэс наглядна паказаў, як наладжана праца Касцёла і СМІ ў розных краінах Еўропы. Ёсць краіны, дзе ўзаемадзеянне Касцёла і СМІ падобнае да нашага. Ёсць прыклады краін, якія ў гэтым пытанні выйшлі на новы ўзровень развіцця. Я шмат разважаў гэтыя дні. Кангрэс меў для гэтага багатую глебу. Свае думкі я бяру з сабою ў Беларусь.

кД-р Хрысціянэ Флорыян, «Хрысціяне і свет» (дадатак да газеты «Die Zeit»):

— Журналістыкай, у тым ліку каталіцкай, павінны займацца людзі, якія маюць адпаведную адукацыю. Журналіст — гэта той жа повар. Калі вы любіце гатаваць, але ўспрымаеце гэта як хобі, то я не думаю, што, прыйшоўшы ў рэстаран, вы пойдзеце на кухню патрабаваць ад прафесійных повараў, каб вам дазволілі паказаць свае навыкі перад кліентамі рэстарана. Так і з журналістыкай. Тут павінен быць прафесіяналізм, інакш да вашага «рэстарана» ніхто сур'ёзна ставіцца не будзе.

к Занатаваў Ілья Лапато

фота аўтара і Сімона Кабэлы
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.