Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянін Алег Каралёў склаў вечныя манаскія шлюбы (+відэа)
Беларусь
11.09.2014 09:08

6 верасня ў Смаргоні вечныя манаскія абяцанні склаў семінарыст Алег Каралёў SDB. Пра тое, як гэта адбывалася, у відэасюжэце ад салезіянскай моладзі — Уладзіслава Зарэцкага і Кацярыны Мальцавай.

На ўрачыстасць сабралася ўся салезіянская сям’я з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі і Італіі. Святую Імшу ўзначаліў рэгіянальны настаяцель Рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» ў Беларусі кс. Віктар Гаўдукевіч SDB, які ад імя Генеральнага настаяцеля прыняў вечныя манаскія абяцанні семінарыста.



«Дзякуем Пану Богу! Гэтыя словы хочацца крычаць і паўтараць. Дзякаваць за пакліканне семінарыста Алега і яго мужнае рашэнне ахвяраваць сябе Богу ў Таварыстве св. Францішка Сальскага,» – сказаў у гаміліі кс. Віктар Гайдукевіч. Святар нагадаў, што зараз салезіянская сям’я адзначае гадавіну перэгрынацыі рэліквій св. Яна Боско і распачынае юбілейны год святкавання 200-годдзя з дня нараджэння святога, і гэтае пакліканне і жаданне Алега Каралёва навекі і дарэшты быць Божым і служыць салезіянскай супольнасці - падарунак св. Яна Боско, плён яго прысутнасці сярод вернікаў.

Паводле sdb.by

(AG)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.