Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышоў у вечнасць айцец Ежы Леонціюш Марыя Сіма OFMConv
Беларусь
17.09.2014 12:41

11 верасня 2014 г. у Непакалянаве (Польшча) адышоў у вечнасць а. Ежы Леонціюш Марыя Сіма, які з’яўляўся святаром правінцыі Закону братоў меншых канвентуальных. Ён пражыў 90 гадоў (1924-2014), з якіх 58 — у святарстве. Яго пахаванне адбылося ў Непакалянаве 15 верасня.

Айцец Ежы ў 1995-2006 гг. быў душпастырам у Беларусі, у парафіі Св. Аляксея ў Івянцы.

18 верасня адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага. Эўхарыстыю, падчас якой вернікі будуць дзякаваць Богу за гады яго душпастырскага служэння ў парафіі, узначаліць Мітрапаліт Мінска- Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Святая Імша, на якую запрашаюцца ўсе, хто жадае далучыцца да малітвы за гэтага святара, распачнецца ў 19.00 у касцёле св. Аляксея ў Івянцы.

Айцец Ежы Леонціюш Марыя Сіма нарадзіўся 7 лістапада 1924 года ў Пётркове Трыбунальскім (Польшча). Паходзіў са шматдзетнай сям’і дзяржаўнага служачага. Аўтар шматлікіх кніг.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.